Віншуем па-беларуску

Віншаванні Маці на дзень нараджэння і юбілей



3 юбілеем светлым, дарагая мама,
Найраднейшы чалавек на ўсёй зямлі.
Хай адыдуць прэч хваробы і трывогі,
Просім Бога, каб жыццё тваё бярог,
Каб заўсёды нас прыводзілі дарогі
На знаёмы, родны наш парог.
Будзь сонцам цёплым для дзяцей,
Заранкай яснай для ўнукаў,
Жыві, квітней і маладзей,
А мы цалуем твае рукі.

            *     *     *

Ляцяць гады, і мяккім срэбрам скроні
Прыцерушыў, бы снег, няўмольны час,
А цеплыні, што ў сэрцы і далонях,
Ніхто не ў сілах вычарпаць запас.
Той цеплынёй сагрэтыя і ўнукі,
I блізкія ўсе Вашы спаўна.
Бо ласкі большай ні ў каго на свеце,
Як у матулі, цётачкі, няма.

            *     *     *

Прыгожая, такая ветлая,
А вочы, нібы неба сінь.
І там, дзе ты, там неба светлае
І весялей жывецца нам усім.

            *     *     *

Хочацца павіншаваць
3 юбілеем нашу маму:
Здароўя, шчасця пажадаць,
Яе рукі залатыя ад душы пацалаваць.
На парозе яшчэ доўга
Каб нас сустракала,
Лагоднай сваёй усмешкай
Цешыла, ласкала.

            *     *     *

Родная, любімая і дарагая,
3 юбілеем сардэчна віншуем,
Імя тваё нам жыць дапамагае,
Вясенні шум мы па-другому чуем.
Ты ў дзецях і ўнуках не памрэш –
Вось сэнс жыцця, яго працяг,
Дык радуйся, што сярод нас жывеш,
Трымаем моцна радавода сцяг.