Віншуем па-беларуску

Віншаванні Маці на дзень нараджэння і юбілей



Радуе сэрца вясны нараджэнне,
Сонейка яркае свеціць мілей.
У мамы сёння дзень нараджэння -
Светлы, прыгожы яе юбілей.
Роднай, любімай мы шлём віншаванні
3 ранку вясновай, цудоўнай парой.
Няхай цешаць і грэюць усе пажаданні
I падымаюць душэўны настрой.
Мы пажадаем здароўя надоўга,
Шчасця, бадзёрасці, радасці ёй.
Каб сустракала заўжды ля парога,
У дом запрашала з усмешкай сваёй.
Рады бясконца тваёй дабрынёю,
Поглядам светлых блакітных вачэй.
Мы ганарымся заўсёды табою.
Зорка на небе няхай ззяе ярчэй.
Колькі начэй з-за нас не даспала,
Колькі ўвагі і сіл аддала.
Бегла на працу і нас гадавала,
Надзея нястомна ўперад вяла.
Няхай юбілей нас збярэ на застолле,
Няхай музыка, песні да ночы гучаць.
Мы каб адчулі ў хаце раздолле,
Каб весела свята гасцям адзначаць.
Здзейсніць жаданні, цяпла, даўгалецця
Зычым з натхненнем у твой юбілей.
Самай найлепшай і добрай на свеце.
3 Вамі нам жыць, працаваць весялей.

            *     *     *

3 юбілеем цябе мы віншуем
На вачах у зямлі і нябёс,
Толькі добрыя словы мы чуем
Пра сумленне тваё, пра твой лёс.
Прыгажосць твая яркай усмешкай
Цешыць, радуе і захапляе,
Над тваёю жыццёваю сцежкай
Так хораша сонейка ззяе.
І ў гэты дзянёк на імгненне
Азарыцца вясна тваім светам,
I зірне красавік з захапленнем
На маленькіх (імёны ўнукаў) букетам
Пазайздросцяць па-добраму людзі:
- Вунь, у хаце гасцей гэтак многа!
Так было і заўсёды так будзе,
Бо ты, родная наша, ад Бога...

            *     *     *

За дабрыню, за залатыя твае рукі,
За матчыны парады і любоў
Табе жадаюць сёння дзеці, унукі
Пражыць не менш, як сто гадоў.
Каб кожны дзень прыносіў радасць,
Надзей спаўненне, шмат цяпла,
І нават здаровая старасць
Каб да цябе ніколі не прыйшла.
Няхай адыдуць прэч хваробы і трывогі,
Просім Бога, каб жыццё тваё збярог,
І каб заўсёды нас прыводзілі дарогі
На родны і знаёмы наш парог.

            *     *     *

Сэрцам мы яе віншуем,
100 гадоў пражыць жадаем,
Слоў цудоўных не шкадуем,
Шчасце, што яе мы маем.
Пацалуем любыя маршчынкі,
Заглянем у вочы, лепшыя ў свеце,
Вытрам радасці слязінкі.
Вельмі любім. Вашы дзеці.

            *     *     *

Дзякуй, любая, за ўсё:
За пяшчоту, любоў і ласку,
За мільёны бяссонных начэй,
За цікавую добрую казку.
Прабач, наша родная, бывала і так,
Што не мела ты часу прысесці —
Дабрыню і любоў да людзей
Ты заўсёды хацела данесці.
Зараз просьбу пачуй адну,
Чуеш, просяць унукі і дзеці:
Наша любая, ты жыві,
Доўга-доўга жыві на свеце.