Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Жадаем гожа і шчасліва
Усё сваё жыццё пражыць
I людзям блізкім і знаёмым
Святло душы сваёй дарыць!
Не ведаць вам ніколі засмучэння,
У шчасці жыць, заўжды здароўе мець,
І ў светлы час свайго дня нараджэння
Жадаем шчыра Вам памаладзець.

            *     *     *

Няхай вам сонца смяецца,
Няхай вам усё ўдаецца.
Няхай яшчэ нямала год
Не ведае Ваш лёс нягод.
Няхай і ў 65 жыццё віруе,
Спагаду і любоў Бог падаруе,
Блукае недзе доўга старасць.
Жывіце! Нам усім на радасць.

            *     *     *

З днем нараджэньня (песня)

1. З днямі нараджэньня мы вас усіх віншуем,
Словамі і сьпевамі дагадзіць спрабуем,
Вам усім жадаем шмат пражыць гадоў,
У гэткі ж дзень народзінаў нам сустрэцца зноў.

Прыпеў :
Божья літасьць будзе з вамі хай заўжды
I захоўвае дзе б кожны з вас ня быў,
Хай прасьвяда ўсім будзе ў вечны дар,
Радасьцю ды шчасьцем зьзяе кожны твар

2. Хай Iсус заўсёды усіх вас бараніць,
Хай заўжды бадзёрыць у цяжкія дні,
Хай дае свабоду, шчасьце і любоў,
Каб душой і целам кожны быў здароў.

3. Вузкаю сьцяжынай Бог хай вас вядзе
У вечную сядзібу, дзе Ён сам жыве,
На зямлі і ў раі хай дабраславіць:
Бо Хрыстос праз сьмерць змог усіх вас выкупіць

Зьміцер Марчук

            *     *     *