Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Прыміце ад нас з 55-годдзем віншаванні,
Здароўе каб у жыцці заўжды было!
Прыміце таксама шчасця пажаданні,
Багацце ў хаце каб да Вас плыло!
Няхай здзяйсняюцца ўсе надзеі,
Расце павага, вопыт на вачах,
У жыцці здараюцца цудоўныя падзеі,
I будзе доўгім Ваш жаночы шлях!

            *     *     *

Няхай радасцю твар праменіцца -
Дні найлепшае прынясуць,
Весялосцю смутак зменіцца,
Дораць дні веснавыя красу.
Хараством жыццё напаўняецца
Праз усмешкі добрых сяброў,
І нічога, што час не спыняецца, -
Хай пануе ў жыцці дабро!

            *     *     *

Зноў кружыць мелодыя вальса
У слаўны ваш юбілей залаты.
Шчыра-шчыра віншуем вас мы,
Няхай светлымі будуць гады.

            *     *     *

Дай вам Бог не ведаць бед,
Не ведаць гора і няшчасця.
І каб хапіла на сто год
Здароўя, радасці і шчасця.

            *     *     *

3 юбілеем слаўным, (імя юбіляра)!
Віншаванне шчырае мы шлём.
Хай жыццёвыя мінаюць буры,
Толькі сонца — ў Ваш цудоўны дом.
Хай жа будзе радасным і добрым
Творчы і жыццёвы шлях далей,
Плёну, шчасця, моцнага здароўя,
Светлым будзе кожны новы юбілей!