Віншуем па-беларуску

Віншаванні з Новым годам і Калядамі



Школьнікам да Новага года

Віншую вас я з Новым годам
I ад душы хачу жадаць:
Ішлі б “дзясяткі” карагодам,
Як мелі мы калісьці “пяць”.

Здароўе вы сваё мацуйце,
Бо ўсюды трэба ж паспяваць.
Спявайце, грайце і танцуйце,
Імкніцеся паболей знаць!

Прамовім тост мы не адзіны,
Павесялімся аж да дня,
Каб даражылі вы Радзімай,
Яна ж - ва ўсіх у нас адна.

Настаўнікаў каб шанавалі
I паважалі іх заўжды,
Нават як школу паканчалі,
Каб памяталі і тады.

Любілі родную каб мову,
Заўжды цікаўнымі былі.
Цанілі кожнае каб слова,
Яго сцурацца б не змаглі.

Матуляў каб сваіх любілі
I шанавалі, як маглі,
Нідзе ніколі не забылі
I гонарам каб іх былі.

Я пажаданні завяршыла
Пара даўно ўжо завяршыць.
Вы знайце: веды - гэта сіла,
Без ведаў нельга нам пражыць.

            *     *     *

3 Новым годам

Пры сустрэчы з годам новым
Стары ўспомнім добрым словам!
Шмат мы слоў не гаварылі.
Справы добрыя тварылі:

Хтосьці дзетак нараджаў,
Дом свой хтосьці збудаваў.
Хтось вучыцца паступіў
Ці аўто сабе купіў.

Хтось здароўе мацаваў,
Нехта кнігі выдаваў.
Трапяталі ўсе, як пчолы:
Хтось спяшаў на ўрокі ў школы,

Хтось лячыў людзей заўжды,
Выручаў іх ад бяды.
Хтось на сцэне танцаваў –
Ад самоты ратаваў...

Год прайшоў не для ўсіх гладка.
Мы жывём - усё ў парадку!
Шлях не ружамі ўвасланы –
Новыя будуйма планы!

Верыць у лепшае нам трэба:
Ёсць жа хлеб і ёсць да хлеба.
На стале ж у нас не пуста:
Бульба ёсць і ёсць капуста.

Да каўбасаў хто з нас ласы,
Той прыпас сабе й каўбасы.
Агляніцеся кругом –
Не так дрэнна мы жывём!

Спадзяёмся напярод:
Прынясе нам шчасце год.
А яшчэ мы будзем рады,
Як памогуць нам улады.

Дык святкуйце, не сумуйце!
Аднаго адзін шануйце!
Новы год ідзе ў двары.
3 Новым годам вас, сябры!

            *     *     *

Вітайце Новы год!

Сябры, вітайце Новы год!
Забудзем гора і нянасце!
Чакае радасць ля варот,
I стукае у дзверы шчасце.

Забыць пра боль, і сум, і страты -
Заўсёды радаснымі быць!
Нястачу выгнаць з вашай хаты
I на Канарах адпачыць!

Хай будзе болей ясных дзён,
Забаваў светлых легкакрылых.
Вунь Новы год ужо відзён, -
Віншуйце родных сваіх, мілых!

            *     *     *

3 надыходзячым Новым годам!

У келіхах віруе пена,
Гадзіннік б’е дванаццаць раз,
Пульсуе кроў у нашых венах,
Бо Новы год ідзе да нас.

Сняжынкі ў небе карагодзяць
I месяц дорыць серабро.
Хай Новы год, што надыходзіць,
Нясе пяшчоту і дабро.

Прыходзіць святаў карагод –
I весялосці ідзе час.
I будучы цудоўны год
Прыемна хай здзіўляе нас.

Хай мары збудуцца ў людзей,
I спраўдзяцца усе надзеі,
I на душы будзе святлей.
Удачы ў справах, дабрадзеі!

            *     *     *

Навагодняе віншаванне

Усіх віншую з Новым годам,
3 багаццем новым і прыплодам!
Вясёлым дзень хай кожны будзе!
Здароўя ў кожнага прыбудзе!
_ _ _ _ _

Няхай загараюцца свечы,
Віно залатое іскрыцца...
Ў чароўны і казачны вечар
Пра дрэннае ўсім нам забыцца!

Хай новага года ўсе дні
Святлом напаўняюцца, радасцю!
Чужым я жадаю й радні,
Каб мары ўсе сталі рэальнасцю.

Забыць пра хваробаў напасце,
Адолець усе перашкоды!
Здабыткаў, дастатку, вам шчасця
Жадаю на многія годы!