Віншуем па-беларуску

Віншаванні з Новым годам і Калядамі



Каляднае віншаванне

Дарыце дабрыню з любой нагоды.
Няхай яна ў заснежаных палях,
Як зорка Віфлеемская, заўсёды
Да вашай хаты асвятляе шлях.

Хай на душы сягоння будзе Свята
І ў хаце стане цесна ад гасцей!
Жывіце весела, шчасліва і багата,
У жыцці няхай шанцуе вам часцей!
Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец)

            *     *     *

Сэрцам удзячным малюся за вас,
Зычу дабра, і здароўя, і згоды,
Шчасця хай сонейкам свеціць шточас,
Шлю віншаванні свае:
- 3 Новым годам!
Галіна Калтунова

            *     *     *

3 Новым годам!

У чаканні радасным прырода
Ўсё навокал чысціць, прыбірае,
Ладзіць нам сустрэчу з Новым годам,
Які хутка ў госці завітае.
Кружыцца вясёлаю завеяй
Ды сняжынкі шчасця рассылае,
Дорыць прадказальную надзею:
Год цудоўны нас усіх чакае!
У суладдзі людзі і прырода,
Радасна віншуюць:
- 3 Новым годам!
Галіна Калтунова

            *     *     *

Няхай год Ката
Прынясе вам удачу,
У дом толькі лад,
Ну, а як жа іначай?
Няхай вашы сэрцы
Ніколі не плачуць,
А радасцю ззяюць,
Бо як жа іначай!
Няхай Дабрыню
Вашы сэрцы народзяць,
Дык будзьце шчаслівымі
У Новым годзе!

            *     *     *

Новы год — гэта самае новае:
Новая песня і поле жытнёвае,
Новы ўраджай, буйны колас багаты.
Шчасця і сонца — у вашыя хаты!