Віншуем па-беларуску

Віншаванні з Новым годам і Калядамі



З Новым годам віншуем мы вас
У гэты светлы снежаньскі час!
Шчасця, сонца, кахання, дабра
У кожную хату зычым сябрам!
Год мінулы ідзе за парог,
Абыйшоўшы з намі сотні дарог.
Будзем разам па ім сумаваць,
Але Новы пара сустракаць!
З Новым годам! Здароўя, цяпла!
Усім дабрабыту, усмешак святла!
Шчасця, сонца, кахання, дабра
У кожную хату зычым сябрам!

            *     *     *

Ад ёлак навагоднiх пах смалы,
З гадзiннiкаў хвiлiны ўнiз сцякаюць.
Чакаюць навагоднiя сталы,
I келiхi крыштальныя чакаюць...
Iм засталося ўжо няшмат чакаць,
I хутка ў iх шампанскае пальецца,
Каб Новы год з сябрамi сустракаць...
Гадзiннiк б’е...
Ну, вось i ўсё здаецца!
I год стары, нiбыта гаспадар,
Сваю сядзiбу спешна вызваляе.
Апошнi лiст губляе каляндар,
I коркамi шампанскае страляе!
Гадзiннiк б’е...
Ёе б’е за разам раз!
I ў гэта пераходнае iмгненне
Жадаю, каб ўсё збылося ў вас:
Усе надзеi, мары i памкненнi!
I каб здароўе вас не падвяло,
I каб у вас было ўсяго навалам!
Вось толькi гора каб паменш было...
I каб у кожнай справе шанцавала!

            *     *     *

Пад кiпень бакалаў, пад ёлкай каляднай
Згадайце ж вы шчыра i нашы жаданнi:
Каб добра жылося вам, светла спявалася,
Каб справа любая як след удавалася.

Каб солнца ўдачы ўсiм вам свяцiла,
Цяпла i пяшчоты на ўсiх каб хапiла.
Дык будзьце здаровы, жывiце багата,
Хай шчасце прыходзiць у кожную хату!

            *     *     *

Шаноўныя сябры, сяброўкi,
Працоўнiкоў нястомных раць,
У гэтых сцiплых замалёўках
Хачу вам шчыра падажаць,
Каб былi вы ўсе здаровы,
Каб людзi паважалi вас.
Каб важкiм было ваша слова,
Каб быў шчаслiвым новы час.
Каб на стале стаяла чарка,
А побач з вамi — добры люд.
I каб да чаркi была скварка,
Каб здзейснiўся кахання цуд.
I каб на дачы ў новым годзе
Быў небывалы ураджай.
I каб пра вас нiхто ў народзе
Не мог сказаць: «А ён гультай!».
Каб працай славілiсь стараннай
Каб госць быў у хату ўвахож,
I як бальзым на вашы раны
Пралiўся б долларавы дождж.
Каб змоўклi выбухi ў свеце.
Каб мiр настаў як мае быць.
I ўнукi вашыя i дзецi
Змаглi б спакойна, добра жыць.

            *     *     *

З Новым вас добрым i радасным годам!
Хлеба i сонейка, мiру i згоды!
Моцнага ўсiм вам здароўя, сябры.
Мiрная зорка хай ярка гарыць.
Збудуцца ўсе вашы мары, жаданнi.
Светлым i радасным стрэне вас ранне!