Віншуем па-беларуску

Віншаванні з Новым годам і Калядамі



Як ззяе калядная раніца!
Няхай вашы мары збудуцца,
Хай дрэннае ўсё забудзецца,
Задумы лепшыя спраўдзіцца.
Хай добрае вас прывеціць
І стол будзе ваш багатым,
А сонца шчодрае свеціць,
Як ў гэта святое свята.

            *     *     *

Навагодняе віншаванне Генадзь Аўласенка

Ад ёлак навагодніх пах смалы,
З гадзіннікаў хвіліны ўніз сцякаюць.
Чакаюць навагоднія сталы,
І келіхі крыштальныя чакаюць...

Ім засталося ўжо няшмат чакаць,
І хутка ў іх шампанскае пальецца,
Каб Новы год з сябрамі сустракаць...
Гадзіннік б’е...
Ну, вось і ўсё, здаецца!

І год стары, нібыта гаспадар,
Сваю сядзібу спешна вызваляе.
Апошні ліст губляе каляндар,
І коркамі шампанскае страляе!

Гадзіннік б’е...
Ён б’е за разам раз!
І ў гэта пераходнае імгненне
Жадаю, каб ўсё збылося ў вас:
Усе надзеі, мары і памкненні!
І каб здароўе вас не падвяло,
І каб у вас было ўсяго навалам!

(Вось толькі гора каб паменш было...)

І каб у кожнай справе шанцавала!

            *     *     *

Яшчэ паляцім мы на лыжах з гары,
І снег яшчэ будзе, і лёгкі марозік.
Са святам, калегі, са святам, сябры,
Раство з Новым годам ужо на парозе!
Усе няхай будуць шчаслівымі дні,
Удачы, настою, дабра, цеплыні!

            *     *     *

Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!

Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!

Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.

Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота –
Калі любоў – не страсці вір –
Дух акрыляе у турботах!

Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!

Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды –
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!

            *     *     *

Добрыя людзі, будзьце ўсе рады,
Хай не кране вас смутак і жаль.
Сёння мы з вамі святкуем Каляды,
Сёння над намі блакітная даль.
Гэтая даль стала кожнаму блізкай,
Шчасце, што людзям паслаў яе лес,
I ад яе незвычайнай калыскі
Шлях чалавецтва вядзе да нябёс.
Што прынясём, які падарунак
У дзень святкавання Каляд?
Лепшыя вынікі працы і думак,
Шчырыя словы "брат" і "сястра".
Хай паміж намі не будзе ніколі
Тое, што робіць нам зло,
Хай вызначае шляхі нашай долі
Зоркі каляднай святло.