Віншуем па-беларуску

Віншаванні з Новым годам і Калядамі



Няхай жа ў святле каляднай свечкі
Асветліцца і ваш далейшы шлях,
Няхай жа будуць ісцінамі вечнымі:
Святло надзеі, радасць у вачах.

            *     *     *

Новы год і раніца светлая, калядная.
Шчасця мы жадаем, міру, згоды, ладу вам.
Будзе сонца ясным, сумам не захмарыцца.
Ды няхай жа збудзецца тое, аб чым вам марыцца.

            *     *     *

Скажам зноў і зноў мы:
Шчасця вам, багацця!
Свята ў Божым доме,
Свята ў кожнай хаце!

            *     *     *

З Новым вас добрым і радасным годам,
Хлеба і сонца, міру і згоды!
Моцнага ўсім вам здароўя, сябры,
Мірная зорка хай ярка гарыць,
Збудуцца ўсе вашы мары, жаданні,
Светлым і радасным стрэне вас ранне!

            *     *     *

Каляднае сонца хай свеціць ясна,
Цёплымі промнямі душы ласкавіць.
Мароз жа хай будзе лагодным,
А жыццё ваша мірным, заможным.