Віншуем па-беларуску

Віншаванні на Вялікдзень



Са святам вас Вялікадня!
Жывіце мірна, дружна, згодна.
Няхай святло святога дня
Вам будзе зоркай пуцяводнай.

            *     *     *

Няхай святло святога дня
Азорыць хаты, сэрцы, душы,
Каб дрэннае заўжды адужаць
Змаглі дабро і чысціня.
Каб радасна было ісці
І твары вашы маладзелі.
Каб вам спрыялі ў жыцці
Заўсёды вера і надзея.

            *     *     *

Скажам зноў і зноў мы:
Шчасця вам, багацця!
Свята ў Божым доме,
Свята ў кожнай хаце.

            *     *     *

Жадаем багацця – у дамах і ў душы,
Жадаем да сотні гадоў вам пражыць.
Хай смутку сляза вочы вам не азмрочыць,
А шчасце і радасць ў нагу з вамі крочыць.

            *     *     *

Вялікі дзень – вялікія надзеі,
Дабра і шчасця – з яркім сонцам сцяг.
Няхай святло святой нядзелі
Жыццёвы азарае шлях.