Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Для Марыі

Лёс цябе не шкадаваў, не песціў,
Цяжкасцямі часта лупцаваў,
I другую на тваім бы месцы
Роспачы папрок апанаваў.

Мабыць нездарма імя Марыя
Многа значыць у тваім жыцці,
Бо жанчыны з ім - усе святыя,
Лёс умеюць з гонарам нясці.

Так і ты,і на цябе маліцца
Трэба ўнукам і нявесткам, дзецям,
Для сяброў ты- дабрыні крыніца
I падтрымка, лепшая ў свеце!

Ты й цяпер прыгожая такая,
Шчырая душою светлая!
Хай жа будзе твая восень залатая
Толькі шчасцем сонечным асветлена.

            *     *     *

Да 55-годдзя

Дзве “пяцёркі” вам лёс падарыў,
Шчасця радасці прыгаварыў,
Каб вам хораша, доўга жылося,
I ўсё ў доме бясконца вялося:
Шмат здароўя, унукаў смех,
Дабрыту на поўны мех
Дык жадаем, усё каб вы мелі,
Аб чым марылі, вельмі хацелі,
Да 100 год пражылі на “пяцёрку”
I не раз з мужам крыкнулі: “Горка!”
Галіна Калтунова

            *     *     *

Так хочацца здароўя пажадаць
I дабрабыту, шчасця і спакою.
I словы ўдзячнасці сказаць,
Нягоды ўсе змахнуць рукою.
Хай кожны дзень нясе дабро,
I сонца дорыць свой праменьчык,
Душу хай саграе любоў,
А ў вачах гарыць агеньчык.

            *     *     *

Здароўя, міру і спакою,
Любові, ласкі, і цяпла,
І красавіцкага настрою,
Пяшчоты, шчасця і дабра!
Жадаем шчыра і сардэчна
Усё гэта мець на доўгі век.
Няхай Вас любяць Бог і людзі,
Наш любы, родны чалавек.

            *     *     *

На такіх, як ты, трымаецца зямля.
Дзеля такіх, як ты, узыходзіць сонца.
Мілая, лагодная мая!
Ты заўсёды ў клопатах бясконцых.
Зычым табе ў гэты светлы дзень
Шмат гадоў жыцця, здароўя, моцы,
Каб усмешкі не згасаў прамень,
Радасцю заўсёды ззялі вочы!