Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Жадаем моцнага здароўя
Яшчэ на шмат, на шмат гадоў.
Ад родных, блізкіх і знаёмых
Адчуць павагу і любоў.
I дабрабыту ў тваю хату,
I зарападу па начах.
Каб слёзы радасці і шчасця
Блішчэлі ў тваіх вачах.

            *     *     *

Мы сягоння, Валянціна,
Юбілей святкуем твой.
Ты цудоўная жанчына
3 чыстым сэрцам і душой.
Расстаўляеш лёсу вехі,
Робіш Госпаду паклон,
Голас твой гукае рэхам
Маладых юнацкіх дзён.
Ты пра ўсе патрэбы дбаеш,
Шчодрая твая рука.
I твой муж цябе кахае,
Захапляецца дачка.
Мір гнязду твайму і дому!
Мір тваёй сям'і, душы!
І святому, дарагому
Госпаду свайму служы!

            *     *     *

Колькі пажаданняў самых лепшых
У гэта свята хочацца сказаць,
Радасці, дабра і дабрабыту,
Шчасця і здароўя пажадаць.
Таксама жадаем заўжды быць багатай —
Багатай шчасцем і спакоем,
Любоўю, радасцю ў сям’і
Сябрамі вернымі, добрым настроем
I ўсім прыгожым на зямлі.

            *     *     *

Жадаем ад сэрца, што можна жадаці:
Каб гора ніколі не спазнаці,
Каб лёс толькі шчасце табе дараваў
І да бяды дарогі не знаў,
Каб шчасліва табе жылося,
Што задумала - збылося,
Каб ніколі не хварэла
І ў доме шчасця мела.

            *     *     *

Віншую цябе я з днём нараджэння.
Такой жа прыгожай заўсёды будзь.
Працуеш ты з такім натхненнем,
Да цябе людзі з радасцю ідуць.
Няхай заўсёды твая ўсмешка,
Як прамень сонейка, іскрыцца,
Твайго жыцця жывая сцежка
Табою сёння ганарыцца.