Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Каб ніколі не хварэла,
Толькі радасць у доме мела,
Каб заўсёды ўсміхалася,
3 намі часта сустракалася.

            *     *     *

Хай кветкі ў сэрцы расцвітаюць,
I будзе вечнаю вясна,
Няхай цябе заўжды кахаюць,
I дом абходзіць твой бяда.
Хай у ім будуць шчасце, радасць,
Пад ногі сцеліць ясень-цвет,
Пражыць жадаем у здароўі
Яшчэ нямала доўгіх лет.

            *     *     *

Віншуем цябе з юбілеем!
I, як прынята ў народзе,
Хай Бог з нагоды юбілею
Здароўя дасць табе й надзею.
Жыццё каб тваё вечна красавала
I не зважала на гады,
I на жыццёвым тваім полі
З’яўляліся толькі добрыя плады.

            *     *     *

Кветкі завянуць на лютым марозе,
А вы каб заўсёды цвілі і цвілі,
3 вачэй каб ніколі не капалі слёзы,
У здароўі і шчасці каб доўга жылі.

            *     *     *

Вось восень з павагай на ўсіх пазірае,
У чырвань фарбуе навокал лясы.
Таццяна! Цябе з днём нараджэння вітаем
Ды шчасця жадаем у тваім жыцці.
Хай сонейка ззяе і муж кахае,
Ды ў добрыя людзі выходзяць сыны,
I спраўным заўсёды хай будзе здароўе,
I радасць вітае ў хаце заўжды.