Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Няхай у вачах заўжды гараць агні,
I кожны дзень хай будзе адкрыццём.
Каб не было хвіліны сумаваць
I сябраваць з тугою і журбой,
Каб і ў сто гадоў хацелася спяваць,
I быць у сто год, як сёння — маладой.

            *     *     *

Не сумуйце, гады што ляцяць,
Як ветры ў чыстым полі, —
Хай вашы вочы ясна глядзяць
І слёз не ведаюць ніколі,
Няхай рукі ўнукаў галубяць:
Знайце, дзеці і ўнукі
Так моцна вас любяць.

            *     *     *

Няхай жа кожны Ваш наступны год,
Ваш кожны дзень няхай шчаслівым будзе.
Хвароб не ведайце, ліхіх нягод
І заставайцеся патрэбнай людзям.
Такою светлай сакавіцкай раніцай
Мы ад душы хацелі б пажадаць Вам
Усяго таго, што разам называецца
Зямным вялікім чалавечым шчасцем.

            *     *     *

Жыві заўжды пад гэтым мірным небам
I мірам будзь, і будзь цяплом і хлебам,
Каханай, Маці, Жонкаю, Сястрою —
Жаданаю Жанчынаю зямною.

            *     *     *

З юбілеем Вас вітаем
Гэтай ранняю вясной!
Вы такая маладая
Сэрцам і душой!
Юбілей – такі прыватны
Момант нашага жыцця…
Дождж і непагадзь няўладны,
Калі сонейка няма!