Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Нас сорак снегападаў сагравае
У промнях дабрыні цяпло тваёй душы.
Твой дом заўжды, духмяным караваем
Страчае ў сямейнае цішы.
Руплівасці тваёй зайздросціць можна
Жаноцкасці табе не пазычаць.
Жадаем новы дзень хвілінай кожнай
Усмешкаю здароваю страчаць.

            *     *     *

У дзень нараджэння Марыі
Хочам адкрыта сказаць:
“Не знойдзецца лепшай жанчыны,
Як хто не стараўся б шукаць!”
У дзень нараджэння Марыі
Так хочацца ёй пажадаць
Спраўляць гадоў сто імяніны,
Любіць, быць каханай, кахаць.
Не вер, што гады за плячыма,
Усё яшчэ будзе ў цябе.
Бо кожны чацвёрты мужчына
Цябе б прытуліў да сябе.
Хай дораць табе радасць муж, дзеці
Дай Божа сяброў табе шмат.
Будзь самай шчаслівай на свеце,
Хай кожны табе будзе рад!

            *     *     *

Няхай шчасцем свецяцца вочы
І ўсмешка на вуснах гарыць,
І спакойнымі будуць ночы,
А дзень няхай песняй гучыць.

            *     *     *

Няхай сэрца ў пяшчоту адзенецца,
А ў жыцці ўсё да лепшага зменіцца,
Песня шчасця ў душы загучыць!
Маладосць у вачах заструменіцца,
Вера ў светлае ярка засвеціцца,
Зможа радасць у сэрцы разліць.

            *     *     *

Ад Няроўскага берага роднага,
Дзе бруіцца ракі перазвон,
Пад час дня юбілейнага, годнага
І ад нас прымі нізкі паклон.
Каб гады былі доўгія-доўгія,
Сэрца стукала толькі ад шчасця,
Твае блізкія, любыя, родныя
Зберагалі ад бедаў, напасцяў.
І каб радасна, звонка і голасна
Цёплым лецейкам ці на прадвесні
Збажына налівалася колосам
І гучаць твае шчырыя песні.