Віншуем па-беларуску

Віншаванні для Жанчыны з Днём нараджэння і юбілеем



Жадаю моцнага здароўя,
Жыцця сто год без непагод.
Акружана будзь заўжды любоўю,
Не ведай клопату, турбот.
Хай будзе шчасця многа-многа.
Жыццё няхай даўжэй цячэ!
Яшчэ не скончана дарога,
Усё наперадзе яшчэ.

            *     *     *

Жывеш не для славы і чынаў,
Жывеш для сям’і, для людзей.
Ты проста завешся – жанчына,
І шлях твой уперад вядзе.
Як многа няпраўды на свеце,
Табе тваю праўду нясці.
Прытуляцца блізенька дзеці,
Хоць цяжка, ды трэба ісці.
Бо ты і жанчына, і маці,
Твой келіх жыцця да краёў,
Як цёпла, як светла у хаце,
Дзе сэрца палае тваё.

            *     *     *

Няхай жыццё усмешкі толькі дорыць
І будзе светлым кожны новы дзень.
Жадаем быць актыўнай і бадзёрай,
Усё лепшае на свеце – для цябе!

            *     *     *

Жаданая, старанная, ласкавая,
Адданая, цікавая, цярплівая,
Святлана наша мілая!
Каб не было ў душы маркотна
І каб узрост твой быў схаваны,
Працуй заўсёды ты ахвотна,
Наша любімая Святлана!
Жадаем: у справах – мудрасці,
У сябрах – вернасці,
Праўда хай будзе святая,
З юбілеем цябе, дарагая!

            *     *     *

Будзь увесь час прыгожай – і душой, і сабой,
Будзь увесь час здаровай – і зімой і вясной.
Не схіляйся рабінай, нават цяжка калі,
Будзь заўсёды шчаслівай і не ведай бяды.