Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Матулю хросную віншую,
Такую сэрцу дарагую.
Мяне з маленства апякала,
Настаўнікам духоўным стала.
Вучыла ласцы, дабрыні.
Сягоння ад мяне прымі
Жаданне сіл, здароўя многа.
Няхай жыццёвая дарога
Уецца многа-многа год.
Жыві без слёз, пустых турбот.
Няхай жа людзі паважаюць,
Бо варта гэтага – усе знаюць.
Ты вельмі добрая такая,
Хай Бог цябе аберагае!

            *     *     *

Сягоння у Вас вельмі важная дата,
Напоўнена сэнсам, гадамі багата.
Жыццё Вам даруе яе на прадвесні,
Як шчыры напеў матулінай песні.
А ў ёй адгалоскі і смутку, і шчасця,
Ахова ад бедаў і ад напасцяў,
У ёй дух стагоддзяў і чын адмысловы,
І водар крынічны, і пах верасовы.

Усе ад душы з юбілеем вітаюць –
Пралескі ў лесе галоўкі схіляюць,
Ліпа векавая галінкай ківае:
“Са святам, з вясною, мая дарагая!”
У вуллях ад спячкі прачнуліся пчолкі,
Ваколле запоўнілі шумнай гамонкай,
А гусі паважна плывуць чарадою,
Вітанне Вам шлюць над рачною вадою.

Магчыма, што словы гучаць крыху ўзнёсла,
Вы – наш настаўнік, а быць ім ня проста.
Ня проста і, кажучы шчыра, складана,
Шмат год працавалі натхнёна, аддана,
Вучылі пісаць нас на мове Радзімы,
Любіць і цаніць свае родныя нівы.
Бацькоў шанаваць, паважаць людзей працы,
Нягодаў жыццёвых не ухіляцца.

І хоць мы даўно ўжо дарослымі сталі,
Але ўсе сягоння Вас шчыра вітаем.
Вітаем і сэрцам удзячным жадаем,
Каб шчасце і радасць былі ў Вас бяскрайнім,
У душы не згасаў той іскрысты праменьчык,
А ў хаце гарэў-разгараўся агеньчык,
Збіраў да сябе усіх блізкіх і родных,
Гадоў прыбаўляў, ды жылося каб годна!

            *     *     *

З юбілеем!
Зноў – вясна!..
Дык як пры гэтым
У душы не быць паэтам?..
Калі ў квецені сады –
Кожны сэрцам малады!..

Май паслаў і мне натхненне,
Каб у Ваш дзень нараджэння,
У святочны юбілей –
Пажадаць мог Вам – далей
Жыць і радавацца небу,
Сонцу, кветкам і нашчадкам…
(Усяму, ў чым ёсць патрэба)
Жыць у шчасці і ў дастатку!

Быць прывабнай, быць прыгожай,
Дужай, слабай, – быць Жанчынай;
Хай тут Божа дапаможа,
Ну й, вядома ж, – Ваш мужчына!..

…Калектыў наш дружны, творчы,
Калі й сварымся – дык рэдка,
Сёння кажам Вам у вочы:
“ Класны ўсё-ткі ў нас дырэктар!..”

Цэнім! Любім! Разумеем!
І дзе трэба – падтрымаем.
А з нагоды юбілею
Аднаго – дабра жадаем:

Заставацца, як вясною
Нашы ў квецені сады!..
Быць руплівай, маладою
Яшчэ доўгія гады!..
М. Курыла

            *     *     *

З пяшчотай, з кветак прыгажосцю,
З ласкавым сонечным праменнем
Няхай прыходзіць новы дзень у госці
І дорыць радасць і натхненне!

            *     *     *

Да дня настаўніка

Настаўнік! Ты – як Бог:
Сляпых відушчыш,
Даючы ім вочы.
З калень
Падняцца многім дапамог,
Хто да навукі змалку быў ахвочы.

Кароткі твой засвоіў сёння ўрок,
Калега мой, –
Ў даўгу я прад Табою неаплатным,
Што Ты і мой
Азорыў словам зрок,
Даў зразумець у час – на што я здатны.

Заўсёды помню цесны Твой пакой
(Бы іншага не заслужыў, бач, ад улады),
Як там збіраўся шалапаяў рой
І кожны рады быў пачуць Твае парады.

У невялічкім нашым гарадку,
Дзе ўсе і ўсё – заўжды навідавоку,
Табе
З паклонам я падам руку
І ціха выслухаю,
Быццам на ўроку!

М. Курыла