Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Багацце калгаса – нашы людзі
Якія працуюць шчыра, плённа,
Заможным жыццё хай ваша будзе,
Здароўе моцным, моцным.

            *     *     *

І станем мы ўсе багаты,
І зноў у восеньскай цішы
Адчуем, што ўвайшлі у свята,
Дзе лёгка сэрцу і душы!

            *     *     *

Няхай збываюцца надзеі
У будні дзень і ў нядзелі.
І чыняць так анёлы і святыя,
Што ўсе імгненні стануць залатыя!

            *     *     *

У ногі сястрыцы хачу пакланіцца
І сэрца ў далонях сваіх прынясці –
Жанчына, што часу не хоча скарыцца,
Такой больш у свеце нідзе не знайсці!
Хачу я абняць яе сціплыя плечы,
Маршчынкі разгладзіць, здароўя ёй даць,
Каб дзень быў ёй светлым і добрым быў вечар,
Пяшчотныя рукі хачу цалаваць.
Хачу, каб унукаў сваіх пажаніла
І праўнукам смачныя булкі пякла,
І каб у Няровы сцяжынка маніла,
А песня матулі ад сэрца ішла.

            *     *     *

Хочам аднаго прасіць у Бога:
Каб чароўнай песняй быў Ваш лёс,
Каб гадоў пражылі вы так многа,
Колькі зор на ручніку нябёс!
Каб часцей унукі прыязджалі,
Сонейка ўсміхалася заўжды,
Каб хваробы ўмомант адступалі,
Сэрца не сціскаў абруч тугі.