Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Свекрыві

На сэрцы разам з радасцю - трывога,
Ніякім угаворам не суняць,
Патрэбна маці для трывог нямнога,
А тут прыйшоў час сына аддаваць
Чужой дзяўчыне, у чужыя людзі,
Як стануць лад сямейны ладкаваць?
У думках жа рашыла цвёрда: будзе
Дачушкаю нявестку называць.
Усё аддасць: і цеплыню, і ласку,
Хай толькі сына ў крыўду не дае.
I разам з мужам - свёкрам абавязкі
Даўно ўжо абазначыла свае.
Што гадаваць унукаў дапаможа,
Зарплату будзе на ўсіх дзяліць.
Адно хай дзецям Божа дапаможа
Шчасліва век і хораша пражыць.
I што душы сваёй жаночае багацце
Заўжды для іх без роздуму аддасць.
Не свекрывёй нявестцы стане - маці,
Не будзе ў крыўдах віду падаваць.

            *     *     *

Няхай ваш карабель жыццёвы
Пад ветразямі поспеху плыве,
А ветрык няхай смелы ды вясёлы
Насустрач шчасцю радасна заве.
Хай абміне ён буры і нягоды,
Даставіць вас у гавань Дабрыні,
Надзеліць кожнага ўдзячнасцю народа,
Не пашкадуе ўсім душэўнай чысціні.
Хай шлях бяжыць на справы пладавіты,
Дзеля Радзімы роднай дабрабыту.
Здзяйснення мар вам горача жадаем.
У добры шлях, сябры, благаслаўляем!

            *     *     *

Да Дня нараджэння дзіцяці

Сёння ў вашай хаце свята,
Сталі вы зусім багаты:
Нарадзілася дачушка,
Прыгажуня, гаварушка!
Хай расце яна шчаслівай,
Добрай, шчырай, гаманлівай,
Радасць дорыць тату з мамай,
Будзе ў свеце самай - самай,
Зычым вам не спаць уночы
I праз год прыдбаць сыночка!

            *     *     *

Дырэктару школы

Званкі вясёлых, звонкіх пераменаў
Ужо шмат гадоў для Вас гучаць,
I сталі роднымі Вам школы сцены,
Дзе ў кожным класе вочкі-сонейкі глядзяць.
Лінеек урачыстасць, педсаветы.
Любоў калег, павага вучняў і бацькоў...
І ружаў, гладыёлусаў букеты —
Плывуць заўжды вясёлкаю-ракой.
Вучыць дзяцей...
Што можа быць цудоўней?
Яшчэ і ўстановай кіраваць,
Але Вы памяркоўны, мудры і спакойны
Жыцця каб паралелі разгадаць.
Ідзяце Вы ўпэўнена дарогай
Ў гэты цяжкі, неспакойны век...
I робіце патрэбнага так многа,
Каб быў шчаслівым кожны чалавек.
У гэты дзень так цёпла і душэўна
Вясёлым, яркім сакавіцкім раннем
Ад сэрца, шчыра і напеўна
Ляцяць Вам словы-віншаванні.
Няхай усё ў Вас удаецца, як раней,
А школьны год наступіць зноў і зноў.
У свята дзень, у цудоўны юбілей
Здароўя зычым, шчасця — 100 гадоў!

            *     *     *

Для сувязі

У час павуцін, камунікацый,
Маштабных, на ўвесь свет, трансляцый
3 Днём сувязі віншуем шчыра,
Дабра вам зычым, здзяйсненняў,
Сучасных, якасных рашэнняў!
Няхай аптычныя валокны
У інтэрнэт расчыняць вокны,
Жадаем, каб у Стоўбцах ZALА
Да ўсіх у хату завітала,
А калектыў "Белтэлеком"
Хай багацее з кожным днём!