Віншуем па-беларуску

Розныя віншаванні на юбілей і дзень нараджэння



Стаўбцоўская школа другая са святам
Віншуе сяброў калектыў.
Мы зычым здароўя, дабра, шчасця, ладу,
Настрой каб святочны ў вас быў.
Жадаем, каб бульба радзіла ў полі,
Каб важкім быў хлеба ўмалот,
Сады каб аддзячвалі вам ураджаем,
Каб радаваў вока прыплод,
Каб наша сумесная дружба мацнела,
Каб ведаў не толькі раён,
Як шчыра працуе, заможна квітнее
Стаўбцоўскі наш край з кожным днём.

            *     *     *

Для настаўніцы

Ралля жыцця лягла шырока,
Па ёй ішла ты цвёрдым крокам.
Жыла настаўніцкаю доляй
I засявала дабром поле.
Ты дзетак-сірат шанавала,
Каб для іх школа домам стала,
Каб ім навука аказалась
Не гэткай цяжкай, як здавалась.
Дачушку й сына гадавала,
Цудоўна ўсюды працавала.
Хай сэрца зноў тваё вяснуе,
А мудрасць з Соф'яю сябруе.

            *     *     *

Настаўніцы роднай мовы

Жыве сярод людзей вясковых.
Заўсёды раненька ўстае.
I музыкаю роднай мовы
Урокі поўняцца яе...
(імя юбіляра, і пару слоў пра яе)
Юбілей - жыцця высокі поўдзень,
Шмат яшчэ наперадзе шляхоў.
Зычым Вам здароўя, шчасця, радасці.
Няхай не гасне праз гады
Настрой бадзёры, малады.

            *     *     *

Дырэктару школы

3 днём нараджэння Вас віншую,
Усяго найлепшага жадаю Вам.
Няхай жа ўвесь свет пачуе:
3 дырэктарам пашанцавала нам.
Ляжыць душа да гэтай школы,
Вакол яе - сады і кветкі...
Няхай гучыць званок вясёлы,
I Хай усміхаюцца Вам дзеткі.

            *     *     *

Бібліятэкару

Нам насустрач ідзе бібліятэкар
Крокам лёгенькім, бы з разбегу.
Для вучняў — яна дарадчыца,
А для нас — сяброўка, калега.
У вачах тваіх свеціць сонейка,
Колькі ў іх незгаданых чараў!
Як сукенка сядзіць лагодненька,
Як прычоска табе да твару!
Мы жадаем табе многа радасці,
Хай не скончыцца бабіна лета,
Хай цябе і ў глыбокай старасці
Называюць прыгожай кабетай!