Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні Маладой

Маладой    Маладому    Маладым



Дару таркаю, каб маладая ела хлеб з скваркаю.
Дару трошку, каб купіла Алёшку.
Дару трыножкаю, каб не брыкала ножкаю.
Дару, сяброўка-сястрыца, табе фартушок, каб стан твой прыгожы абвіць, а ў бель чаромхі галаву мілага ў забыцці на фартух палажыць.
Дару маладую хамутом, каб лажылася ўверх жыватом.
Дару хамутом, каб не білася жыватом.
Дару табе акрайчык хлеба, каб не хадзіла да суседа.
Падару хлеба гарбушку, каб нарадзіла дачушку.
Дару бохан хлеба, каб жонка не хадзіла да суседа.
Дару табе, дачушка, хустку. Ёй у непагоду можна атуліцца старому ў дарозе, а маладзіцы мяккаю, шырокай, зложанай у двое ахінуць ля сэрца дзіцяня.

            *     *     *

Дару хустаю, каб не была распустаю.
Дару хустаю, каб больш не гуляла дружкаю.
Дару хусцінку, каб маладая нарадзіла дзяўчынку.
Дару маладой пару цвікоў, каб не любіла чужых мужыкоў.
Дару цукерку, каб маладая падняла сукенку.
Дару цыбулю, каб маладая маладому не давала дулю.
Дару маладой цыбулю, каб не паказвала свякрусе дулю.
Дару цыбуляй, каб праз васемнаццаць гадоў стала бабуляй.
Дару чарпаком, каб не гуляла з чужым мужыком.
Дару цябе шчасцем, доляю і дачкой Адоляю.

            *     *     *

Дару шаляноўку, каб нявеста пацалавала свякроўку.
Дару шклянку проса, каб маладая нарадзіла матроса.
Дару цябе шпількаю, каб не адварочвалася спінкаю.
Дару цябе шпулькай ніцей, каб не зводзілася з дзяцей.
Дару шоўку, каб маладая пацалавала свякроўку.
Дару табе чаравічкі па модзе, каб жылося вам у згодзе.
Дару ялінку, каб маладая была стройная, як былінка.
Дару дроў паляніцу, каб маладая не валяла дурніцу.
Дару зялёнага дуба, каб маладая ўсёй радні была люба.
Табе, маладая, качан капусты, каб не давала маладому распусты.

            *     *     *