Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні Маладой

Маладой    Маладому    Маладым



Дару табе абрус, каб мужык не быў гарбуз.
Дару абрусам, каб хадзіла з вялікім пузам.
Дару бочку агуркоў, каб не бегала да чужых мужыкоў.
Дару кош гуркоў, каб маладая не любіла чужых мужыкоў.
Дару «бабра», каб нявеста была дабра.
Дару барана, каб маладая ўставала рана, дару кусок сала, каб кароўку ў поле не прасыпала.
Дару белачку, каб купіла Верачку.
Дару белкаю, каб нявеста была цэлкаю.
Дару бойкаю, каб не хадзіла (не хварэла) перадойкаю.
Дару табе боты, каб мужык не дапускаў ані да якой работы.

            *     *     *

Дару букет, каб цвіла сто лет.
Дару бурака, каб мужык насіў цябе на руках.
Дару бурак, каб не называла мужыка «дурак».
Дару табе кашэль (міску) буракоў, каб не глядзела на чужых мужыкоў.
Дару граду буракоў, каб маладая не ведала кулакоў.
Дару бэзам, каб маладая не хадзіла гезам.
Дару галінку бярозы, каб маладая забылася пра слёзы.
Дару дзесяць валоў, каб мужык зямлю ароў, дару дванаццаць кароў, каб мужык муку малоў.
Дару ветку, каб жонка была як кветка.
Дару маладую воўнай, каб кожны год хадзіла поўнай.

            *     *     *

Дару табе воўны, каб жывот (трыбух) быў поўны.
Дару воўну, каб маладая была поўна, каб умела і ткаць, і прасць, і каб у свякрухі ўмела ўкрасць.
Дару маладой вядзёрка, каб была спрытная, як вавёрка.
Дару вяршыняй, каб была добрай гаспадыняй.
Дару маладую вяровачкай, каб пацалавала свякровачку.
Дару галінку, каб маладая нарадзіла дзяўчынку.
Дару галінку, каб маладая была як калінка.
Дару гарбатай, каб мужык не быў рагаты.
Дару гарбуз, каб праз год нарадзіўся карапуз.
Дару табе грошы (грош), каб мужык быў харошы (харош).

            *     *     *

Дару грошы і пірог, каб нявестка не ганяла свёкра за парог.
Дару грошы, а грошы з банку, каб маладая пацалавала другую мамку.
Дару грошы на квактуху, каб маладая пацалавала свякруху.
Дару грошы чырвоныя, як кроў, каб маладая пацалавала свякроў.
Дару грошы на занавескі, каб свякруха не здзекавалася з нявесткі.
Дару грошы, што сама запрацавала, каб маладая маладога пацалавала.
Дару грошы (я іх сама зарабляла), каб нявестка свякруху пацалавала.
Дару грошы (сама зарабляла), каб маладая маладога пацалавала; за гэту чарачку - яшчэ парачку, за гэты кусочак - яшчэ разочак.
Дару грушку, каб маладая пацалавала свякрушку.
Дарую кошык грыбоў, каб маладая паважала свякроў.

            *     *     *

Дару гузікі, каб дзеці былі як гарбузікі.
Дару табе дзесятку, каб не крыўдзіла свякруху-матку.
Дару вядро і дзяжу, каб не хадзіў мужык за мяжу.
Дарую дойкай, каб маладая не хадзіла перадойкай.
Дару дубок, каб маладая на маладога не тачыла зубок.
Дару дугой, каб не білася нагой.
Дару дугою, каб не бегала ад мужыка дарогай крывою.
Дару дываном, каб жыццё тваё было як за паном.
Дару маладую дыняй, каб была добрай гаспадыняй.
Дару дзяружку, каб нарадзіла першую дачушку.