Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні Маладому

Маладой    Маладому    Маладым



Дару бярозавую (зялёную) рошчу, каб малады (зяць) <у губкі> сто раз (кожны ранак) пацалаваў (цалаваў) цёшчу.
Дару маладому рубель, каб уставаў ноччу калыхаць калыбель.
Кручу рубель трубой, каб не хадзіў за другой.
Даю па галаве рублём, каб не быў гультаём.
Дару рублём, каб быў добрым гаспадаром, дару другім, каб быў для жонкі дарагім, дару трэці, каб да другой не залецеў, дару чацвёрты, каб не быў памятым і пацёртым.
Дару рублі дугою, каб маладая пайшла рукою.
Дару па рублю, каб любіў толькі сваю.
Дару рублямі і капейкамі, каб малады не хадзіў за дзеўкамі.
Дару кветкі ружы, каб малады быў вясёлы і дужы.
Дару рукавіцы, каб не заглядваў на чужыя спадніцы.

            *     *     *

Дару сіта сачэўкі [сачавіцы], каб малады не хадзіў да другой дзеўкі.
Дару свінню аблавуху, каб мужык пацалаваў жонку ў вуха.
Прыйшла з селядцом, каб мужык быў малайцом.
Дару табе скарбонку, каб кахаў сваю жонку.
Дару табе гэтую скарбонку, каб ніколі не забываўся пра жонку.
Дару найлепшыя словы, каб добра рубаў дровы.
Дару снапамі, каб ніколі не быў з рагамі.
Дару спіцы, каб не чапляўся за чужыя спадніцы.
Дару спічкі, каб не глядзеў на чужыя спаднічкі.
Дару спічкамі, каб малады не бегаў за другімі спаднічкамі.

            *     *     *

Дару спічкі, каб малады маладой не даваў фічкі.
Дару шклянку (кошык, жменю, вядро) суніц, каб не хадзіў да чужых маладзіц.
Дару стаканам, каб мужык хадзіў прыбраны.
Дару стаканы, каб не бегаў у рэстараны.
Дару вядро сыраквашы, каб мужык не хадзіў да суседкі Наташы.
Дару сякеру, каб зрабіў сабе кватэру.
Дару сякеру, каб жонка варыла вячэру.
Дару сялёдку, каб мужык не бегаў па водку.
Дару сярпок, каб не хадзіў да чужых жанок.
Дару таганцом, каб быў малайцом.

            *     *     *

Дару талеркамі, каб не хадзіў за другімі дзеўкамі.
Дару тарэлкі, каб не цягнуўся да гарэлкі.
Дару торт, каб малады не быў як чорт.
Дару трубкаю, каб жонка заўсёды была любкаю.
Дару маладому ўзятку, каб малады пацалаваў маладую ў пятку.
Дару ліст фанеры, каб да жонкі не чапляліся кавалеры.
Дару грошы фінігі, каб малады маладой не даваў хвігі.
Дару фіранку, каб спаў з жонкай да ранку.
Дару новую фуфайку, каб малады маладой кожную ноч расказваў байку.
Дару свіны хвост, каб не чапаў жончыных кос.

            *     *     *

Дару катовым хвосцікам, каб ты з другой не сядзеў пад мосцікам.
Дару хвошчу, каб малады пацалаваў цёшчу.
Дару бутэльку «хершы», каб жаніх прыязджаў да цешчы.
Дару маладому цагліну каб за год пабудаваў хаціну.
Дару цагліну, каб цесць маладому купіў машыну.
Дару кавалак цеста, каб малады пацалаваў цесця.
Дарую цёрку, каб мужык слухаўся жонку на пяцёрку.
Дару цыбулю, каб малады не любіў другую.
Дару цыбулю, каб малады пацалаваў маладую.
Дару цыбуляю каб не пагражаў цешчы дуляю.