Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні Маладому

Маладой    Маладому    Маладым



Дару цыбуляй каб цешчу не называў бабуляй.
Дару цымбалы, каб мужык быў удалы.
Дару цэнт, каб мужык быў дацэнт.
Дару цюльпаны, каб ніколі не прыходзіў п'яны.
Дару чайнік, каб быў у хаце начальнік.
Дару табе чамадан велькі, каб не ўглядаўся ў бутэлькі.
Прашу поўную чарку паднесць, каб з маладым выпіў цесць.
Дару маладому каробачку шпонак, каб не любіў чужых жонак.
Дару шпулькамі, каб не хадзіў за чужымі гулькамі.
Дарую ядлаўцом, каб не быў удаўцом.

            *     *     *

Дару ядлавец, каб пасля вяселля не бегаў як жарабец.
Дару грошы ярошкаю, каб малады ад маладой не бегаў другою дарожкаю.
Дару цябе ячменем, каб у цешчу не кідаў каменем.
Дару табе ячменю, каб меў дзяцей жменю.
Дару грошы са скрынкі, каб не бегаў да Марынкі.
Вось табе, малады, мехавыя рукавіцы, каб не лапаў рукамі чужой маладзіцы.
Дару абцугі, каб ніколі не раслі рагі.
Дару капустай, каб жонка не была тлустай (распустай).
Дару кусок сцякла, каб жонка да другога не ўцякла.
Дару солі бочку, каб жонка нарадзіла дочку.

            *     *     *

Дару шклянку з чыстай вадою, каб жонка ўсё жыццё была маладою.

            *     *     *