Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Хай кожны год, як колас жыта,
Заўжды напоўніцца багаццем,
А кожны дзень табой пражыты —
Здароўем, радасцю і шчасцем.
А беды хай, як тое смецце,
Павымятаюцца з кватэры.
Няхай гасцінна даўгалецце
Табе адчыніць насцеж дзверы.

            *     *     *

Юбілей - жыцця высокі поўдзень,
Шмат яшчэ наперадзе шляхоў.
Дык няхай жа музыка напоўніць
Кожны дзень Ваш мноствам шчырых слоў.
Працаю сумленнаю, стараннаю
Заслужылі Вы павагу ў людзей.
Зычым Вам здароўя, шчасця, радасці
I душой заўсёды маладзець.

            *     *     *

Жадаем моцнага здароўя,
Шчаслівых, доўгіх год жыцця,
Павагі, міру і дабра,
Дастатку ў хаце і цяпла.
Няхай сэрца ваша не старэе,
I радасць поўніць вашу шчодрую душу.
Паклон вам нізкі і вялікі дзякуй
За вашу ласку, за цяпло і дабрыню.

            *     *     *

Восеньскае віншаванне

Хай у святочны дзень цудоўны
Вам выкажуць кветкі пачуцці свае,
I восень сама, безумоўна,
Пяшчотную песню спяе.
Закружыцца толькі для вас
Асенніх праменьчыкаў вальс.

            *     *     *

Жадаем бадзёрасці, сілы,
Прыгажосці, душы маладосці,
Быць заўжды вясёлым і мілым,
Быць заўсёды жаданым госцем.
Будзьце маладым Вы доўга,
Душой і сэрцам не хварэйце,
Жывіце ў шчасці і спакоі
I ніколі не старэйце.
У сям'і хай будзе спагада
I ўзаемапаразуменне заўжды,
Хай будзе ўсё да ладу на многія гады.