Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Віншаванні нашы прыміце,
Пажаданняў букеты шлём,
Гады ніколі не лічыце
І ганарыцеся жыццём.
Жадаем міру Вам і згоды,
Утульнасці Вам і цяпла,
Любові, ласкі і спакою,
Здароўя, шчасця і дабра.

            *     *     *

Хай будзе заўжды ў Вас добры настрой,
А ў хаце пануюць цяпло і спакой.
Няхай усе нягоды адыдуць у нябыт,
Заўжды ўладкаваным няхай будзе быт.
Хай дзеці і ўнукі Вас паважаюць,
А гора, трывогі ніколі не знаюць.

            *     *     *

На шырокіх дарогах, шляхах
Хай на добрых людзей Вам шанцуе,
Каб шчаслівым заўсёды быў шлях
3 юбілеем Вас шчыра віншуем.
Чалавек, працаўнік, чараўнік
Для сяброўства заўсёды адкрыты,
Мы жадаем, каб доўга не знік
Аптымізм — Ваш найлепшы здабытак.

            *     *     *

Яшчэ адзін віток —
Шырэйшая дарога,
Яшчэ мудрэйшы свет,
Яшчэ шырэйшы час.
Хай будзе цвёрды крок,
І меншая трывога,
І найсвятлейшы след,
І новы дзень для Вас!
Са святам!!!

            *     *     *

Шчыра віншуем з 50-гадовым юбілеем.
I гаворым мы Вам строга;
Пяцьдзесят — гэта не многа,
Шмат яшчэ трэба прайсці.
Хай шчаслівая дарога
Без усякае трывогі
3 Вамі крочыць па жыцці.
Хай ясна сонейка Вам свеціць
I здароўя Бог дае.
Цешаць сэрца ўнукі, дзеці
I душа заўжды пяе.