Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Няхай абмінаюць жыцця ўраганы,
Ажыццяўляюцца думкі і планы.
Спакой хай пануе ў Вашым доме,
І радасць хай будзе ў Вас.
Здароўя Вам моцнага, шчодрае долі
Хай Бог пасылае ў запас.

            *     *     *

I праз гады, туманам светлым,
Надзеяй ходзяць Вашы ветры,
Не паддавайцеся сумоце,
Тым больш — замшэлай адзіноце.
Хай маладое сонца руніць,
Ну а душа прыгожа струніць
мелодыю, што край спявае,
Не лістападам — кветкай мая.

            *     *     *

Хай споўняцца надзеі
І ў суботу, і ў нядзелю,
І ў будні дзень, і ў дні святыя
Твае мары залатыя
Жадаем, каб радасць лілася,
Капейка вялася,
I сэрца спявала:
Гадоў жа так мала.

            *     *     *

Хай будзе шчасце і здароўе,
Віруюць хай крынічкі сілы,
I кожны дзень Вамі пражыты
Хай будзе радасны і мілы.

            *     *     *

Перш-наперш Вам здароўя зычым,
Яго не купіш, не пазычыш.
А па-другое... па-другое —
Каб Вы заўжды былі такім
Добразычлівым і з душой,
Каб болю й смутку Вы не мелі,
Няхай заўсёды пра запас
Настрой і ўсмешка будуць у Вас.