Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Хай шчасце пануе заўсёды ў доме,
I радасць хай будзе ў вас,
Здароўя моцнага, шчодрай долі,
Хай Бог пасылае ў запас.

            *     *     *

Жадаем шчасця і цяпла,
Сяброў харошых і дабра,
Цудоўных сноў, чуць спеў бароў,
Жыць шчодра, весела і смела,
Ніколі каб не надаела
Смяяцца, песні пець, любіць...
Жыццё да донца каб дапіць.

            *     *     *

Хай доля налічыць гадоў вам багата,
Адпусціць здароўя, шчасця, дабра.
Хай поўніцца ласкаю родная хата,
I многа ў ёй будзе людскога цяпла.

            *     *     *

Жадаем поспехаў, здароўя
I дабрабыту, цеплыні,
Каб для цябе музыкі гралі
I зоркі ззялі ў вышыні.
Мы вельмі ўсе цябе кахаем,
Ты ў нашых сэрцах кожны час,
Усяго найлепшага жадаем
I дзякуй шчырае ад нас.

            *     *     *

Жыві сабе і ўсім на радасць
I не лічы свае гады.
Вясёлай, добрай і шчаслівай
Жадаем быць табе заўжды.