Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Юбілеі вясною асобыя:
Абуджэнне прыроды відаць,
Таму словы ў нас адмысловыя,
У іх светлая радасць чуваць.
Няхай жыццёвая дарога
Далей шчасліваю бяжыць.
Жадаем Вам зусім нямнога –
Сто гадоў у радасці пражыць.
Каб людзі добрыя заўсёды
Ішлі на Вашае цяпло,
А ў доме Вашым з кожным годам
Утульней і святлей было.

            *     *     *

Няхай маршчынкі Вас не стараць,
Каб Вы не ведалі бяды.
Няхай Вам Бог падорыць шчасце
I жыццё на доўгія гады.

            *     *     *

Няхай ярчэй засвеціць сонца ўранні,
Сагрэе промнямі надзей,
Ад сэрца нашы пажаданні
Мы дасылаем Вам у гэты дзень.
Хай марам Бог пашле здзяйсненне,
А час для Вас прыпыніць ход.
Увесь наш калектыў Вам зычыць
Здароўя, міру і шчаслівых доўгіх год.

            *     *     *

Каб вы не хварэлі, каб вы не старэлі,
Каб рукі стомы ніколі не мелі,
Каб шчасце, каханне было ў вас заўжды.
Каб Бог засцярог ад усякай бяды.

            *     *     *

Хай гады ідуць, а твар маладзее,
Унукі растуць, а скроні не сівеюць.
Хай сэрца не ведае смутку, разлукі,
Хай радасць прыносяць дзеці і ўнукі.
Колькі цвету ў летнім гаі,
Столькі шчасця табе жадаем.
А як болей будзе трэба,
Хай Гасподзь даруе з неба.