Віншуем па-беларуску

Вясельныя тасты маладым



Няхай жыве і пасецца беларуская птушка бусел! Бусел не бусел, а выпіць мусім!
Адзін сын - не сын, два сыны - паўсына, тры сыны - сын. Хай жа ваш бусел прынясе іх!
Хай вам у жыцці заўсёды шанцуе! Хай мужык жонку пацалуе, а мы пабачым, на што ён гадзіцца, ці недарэмна надумаў жаніцца.
У згодзе жывіце, адзін аднаго любіце, хай жыццё ваша будзе шчаслівым! Вернасць захоўвайце, дзяцей гадуйце і за ўсіх піце да дна!
Што задумана, хай споўніцца, усё добрае хай прыпомніцца, няхай каханне ваша доўжыцца да старасці, жадаю вам толькі радасці!
Няхай вам шчасце лёс падаруе, на добрыя людзі хай заўсёды шанцуе, няхай у жыцці не будзе няшчасцяў, дай Бог вам згоды, здароўя і шчасця!
Няхай жыве той, хто п’е, а хто жонку б’е, уратаваны будзе!
Няхай будзе пахвалёна ды віно маё зялёна!
Як сонца, маладая няхай свеціцца ды, як млын, каля яе жаніх верціцца!
Ад работы не гуляй, маці з бацькам паважай!

            *     *     *

Ад сонца - цяпла, ад людзей - дабра, ад зямлі - шчодрасці, ад сяброў - вернасці!
Бласлаўляем вас жытам, бытам, доўгім векам, добрым здароўем, каб доўга жылі, нас не забывалі, адно аднаго шанавалі!
Вам шчасця, долю і хлеба ўволю!
Гаспадыні талерачку, гаспадару - гарэлачку, сыну - долі шчаснае!
Горка водка, горка водка, горка маладым, горка свату, горка свасе, горка і старым!
Грошы – ва ўсе кішэні, шчасце – ва ўсе куткі!
Дапамагай свякроўцы, і ў цябе будзе дзве маці!
Дарагія мае дзеці! У шчасці жывіце! А калі сустрэнемся, з чаркай прыміце!
Жонка - другі хлеб, а часам хочацца і булачкі.
3 шчасцем і воляй, без бяды і нядолі!

            *     *     *

Кацілася калясо ў клеці, жывіце шчасліва (весела), дзеці!
Мазаўся каравай яечным бялком, каб маладыя жылі ладком.
На ружы ружа, на доме бэз, каб пана млода не мела лэз [слёз].
Нашаму Іваначку два падарачкі: адзін падарак - залаты персцень, другі падарак - шаўкова хустка; залаты пярсцёнак - на мянянне, шаўкова хустка — на ўціранне!
Наш тост: ну, паехалі!
Не будзем есці, не будзем піць, бо водка горка, трэба саладзіць. Горка!
Не журыся, нявеста, у нас табе будзе добра: сама ступа таўчэ, самі жорны муку мелюць, з-пад печы вада цячэ, мядзведзь хлеба напячэ.
Не пі, мой міленькі, гарэлку, пакінь на заўтра на пахмелку!
Падымаю чарку, каб не забывалі родную хатку!
Помні запаветку: любі жонку - не забывай суседку!

            *     *     *

Хачу навучыць нявестку ткаць і прасць і ў свякрухі красць, бо ў яе руках уся ўласць, а сама яна ніколі не дасць.
Як зоркі кахаюць ночку, так свякроўка сваю новую дочку!
Не хадзі па чужых хатах, не глядзі на ногі дзяўчатаў. Кінь і п'янку, і табак і вучыся варыць панцак.
Калі нараджаецца дачка, садзяць елку, калі сын - садзяць дуб. Жадаем, каб каля вашай хаты рос цэлы лес з елак і дубоў!
Гавораць, калі пасадзіш дубочак, народзіцца сыночак, а калі пасадзіш бярозу, народзіцца дачушка. Дык вып’ем за тое, каб ля вашай хаты шумеў бярозава - дубовы гай!
На буслоў спадзявайся, але сам не плашай!
Зарубі сабе на носе: мужык табе - галава, а ты шыя і можаш круціць галавой як хочаш.
У народзе кажуць: муж — галава сям’і, а жонка шыя. Дык давайце вып’ем за тую шыю, каб яна вярцела галавой як хацела.
Насі жонку на руках - на шыю яна сама сядзе.
Дарагі жаніх, рабі ўсё, што ад цябе залежыць, і не дапускай, каб твае дзеці былі падобныя на суседа!

            *     *     *

Калі ідзеш у госці, не забудзь мужа дома!
Калі бачыш, што да вас у госці ідзе цешча, перавядзі стрэлкі гадзінніка уперад!
Помні: старасць прыходзіць тады, калі ўсе бабы здаюцца пекнымі!
Кахай мужа, будзь вернай жонкай, заўсёды выконвай яго патрабаванні, калі яны не пярэчаць тваім жаданням!
Не сварыся на мужа хаця б за тры дні да зарплаты!
Не садзі мужа на ланцуг, трымай яго па шаўковай нітцы!
Горача любі мужа хаця б за тое, што ён ахвяраваў самым дарагім - свабодай!
Моцна ўзяўшыся за рукі, ідзіце ў жыццё шчаслівае. Кахання вам вялікага на радасць бацькам і сябрам!
Чым адрозніваюцца арэхі ад мужыка? Арэхі грызуць, калі ёсць грошы, а мужыка - калі няма грошай. Паболей арэхаў у вашай хаце!
У народзе кажуць: «Калі хочаш прыняць правільнае рашэнне, паслухай, што скажа твая жонка, і зрабі наадварот». Дык хай жа і наша маладая будзе дапамагаць мужу ў складаным становішчы прымаць правільнае рашэнне!