Віншуем па-беларуску

Віншаванні і пажаданні на Вяселле



Мы маладым на іх вяселлі
Гадоў жадаем маладых,
Каб іх сям'я на мель не села,
I каб адчай не біў над дых!
Каб, як кахаюць, так кахалі
I вернасць свята бераглі,
І каб ліхой бяды не зналі,
I каб хацелі і маглі!

            *     *     *

Жывіце вы дружна,
Жывіце ў згодзе.
Канфлікты сямейныя
Зараз не ў модзе.
I не спіце дарма,
Запаўняйце люльку,
Каб была работа
Дзядам і бабулькам!

            *     *     *

Зараз мы пажадаем
Пры ўсім тут народзе:
Малады і маладая!
Каб жылі вы ў згодзе!
Каб жылі, працавалі
Шчаслівейшымі ў свеце,
Каб у вас вырасталі
На зямлі гэтай дзеці!

            *     *     *

Ярчэй хай сонейка вам ззяе,
Ва ўсім муж жонцы памагае,
А жонка мужа хай шануе,
Але не вельмі хай пястуе!

            *     *     *

Колькі кветак у летнім гаі,
Столькі шчасця вам жадаем!
А калі вам болей трэба,
Хай Гасподзь дабавіць з неба!