Віншуем па-беларуску

Віншаванні і пажаданні на Вяселле



Каб сонца яснае свяціла вам заўжды
У шумнай ад дзяцей і ўнукаў хаце!
Жадаем шчасця вам на доўгія гады,
Здароўя, дабрабыту і багацця!

            *     *     *

Паважаныя мама і тата.
Праляцела гадочкаў багата,
Як сыночка маленькага гушкалі,
А ў думках хацелі дачушку.
Дык прыміце прыемную вестку:
Прывезлі вам дачку-нявестку.
Хай прыветны і светлы ваш дом
Адгукнецца ёй толькі дабром,
Дзе няцяжка ёй будзе назваці
Вас па шчырасці татам і маці!

            *     *     *

Няхай жыццё цвіце вам макам,
Няхай душа душу вядзе,
А шлях для вас абрусам мяккім
Па сушы сцелецца ў вадзе!
Няхай і ўзімку сонца грэе,
Хай бусел дзетак прынясе,
Няхай ніхто з вас не старэе,
А разумнее пакрысе!

            *     *     *

Віншуем нашых маладых
Са шлюбам ды вяселлем!
Жадаем жыць вам без бяды,
Здароўе мець без зелля!
Хай вас вядзе шчаслівы лёс,
I будзе шлях без паваротаў,
Жадаем вам не ведаць слёз,
А ведаць радасць і даброты!

            *     *     *

У веснавы прыгожы час
Са шлюбным днём віншуем вас!
Вы поруч выйшлі ў наход,
У вас вялікая дарога.
Хай лёс ратуе ад нягод,
А мы папросім Бога,
Каб даў вам дзетак і даброт,
Ды розуму, ды ладу!
I вось яшчэ адзін зварот:
Бацькоўскай слухацца нарады!