Віншуем па-беларуску

Віншаванні і пажаданні на Вяселле



Муж і жонка — гэта званне,
На дваіх адзіны лёс.
Дык жывіце ў каханні,
Каб лягчэйшым здаўся воз!
Навучыцеся даверу
I ўменню дараваць,
Пакланіцца, ведаць веру,
Ведаць меру кіраваць!

            *     *     *

Маладому з маладой
Мы жадаем добрай долі,
Каб не плакаць вам ніколі
I не ведацца з бядой!
Хай штоноч і кожны дзень
На душы ў вас світае!
А яшчэ мы пажадаем
Вам здаровенькіх дзяцей!

            *     *     *

Мы віншуем маладых
I жадаем шчасця!
Няхай міне вас у жыцці
Усякае няшчасце!

            *     *     *

I маладой і маладому
Жадаем шчасця, мора кветак,
I каб не ведалі вы стомы
У нараджэнні вашых дзетак!

            *     *     *

Маладых мы запрашаем,
Хлебам-соллю сустракаем,
Калі ласка, мы вас просім,
Шчасце, долю вам падносім!