Віншуем па-беларуску

Віншаванні і пажаданні на Вяселле



Няхай шчасце для вас будзе
I сягоння, і заўжды,
I любоў ваша гарыць хай
Праз усе вашы гады!

            *     *     *

Лёс звёў вас,
Любоў парадніла,
I не разлучыць вас
Ніякая сіла!

            *     *     *

Хай Бог сцеражэ вас ад рознай трывогі,
Хай светлымі будуць вашы дарогі,
Вяселлем і шчасцем поўніцца хата!
Жывіце багата! Жывіце багата!

            *     *     *

Не стой, зяць, за плячыма
Не моргай вачыма,
Сунь руку ў кішэню,
Вынь грошай жменю
I кінь на талерку
За такую гарную дзеўку!

            *     *     *

Ад шчырага сэрца
Вам долі жадаю!
Ніхто з вас ніколі
Хай гора не знае!
Бывайце здаровы,
У шчасці жывіце!
Прыйду калі ў госці,
А вы запрасіце!