Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні Маладому

Маладой    Маладому    Маладым



Дару капейку, каб усё прыносіў у сямейку.
Дару капустаю, каб не была жонка распустаю.
Дару капусту, каб малады маладую не пускаў у распусту.
Дару капустаю, каб твая жонка была заўсёды тлустаю.
Дару качан капусты, каб малады не быў тлусты.
Дару карзіну, каб бегаў замест жонкі па магазінах.
Дару карою, каб малады не хадзіў за другою.
Дару карцінай, каб мужык не быў скацінай.
Дару табе чатыры касы, каб у тваёй жонкі не было слязы.
Прыйшла з каўбасой, каб муж не хадзіў да другой.

            *     *     *

Дару каўбаску, каб малады да маладой меў ласку.
Дару качаргою, каб мужык не лятаў за другою.
Дару кашалёчак, каб малады да маладой з палучкі прыходзіў як агурочак.
Дару кашулю, каб малады пацалаваў маладую.
Дару кашулю, каб меў хату бальшую, дару ганавіцы [нагавіцы], каб жыў у сталіцы, дару шкарпэткі, каб былі здаровыя дзеткі, а яшчэ дару картуза каб не тлустым было пуза.
Дару маладога кветкаю, каб не гуляў з суседкаю.
Дарую кветкі, каб не любіў чужыя кабеткі.
Дару кветку (сурвэтку, сетку), каб любіў жонку і не забываў суседку.
Дару кветкі ружы, каб мужык быў вясёлы і дужы.
Дару гэтую кветку, каб малады любіў маладую і ўзімку, і ўлетку.

            *     *     *

Вось табе кірпіч, каб выйграў у латарэю «Масквіч».
Дару маладому кірпіч, каб цёшча купіла «Масквіч».
Дару з мясам косці, каб не было ў маладога да маладой злосці.
Дару кошык, каб не быў да жонкі як вожык.
Дару яек кошык, каб не блытаўся ля чужых ножак.
Дару кошык гніліц, каб малады не хадзіў да чужых маладзіц.
Дару буракоў кош, каб малады быў харош.
Дару крапівою, каб не бегаў за другою.
Дару крапівою, каб усё жыццё жонка была з табою.
Дару ў кут, каб стаяў як прут.

            *     *     *

Дару «Ладу», каб малады пацалаваў цёшчу ззаду.
Дару ланцугам, каб не быў мужык валацугам.
Дару лапаты, каб не ганяў жонку каля хаты.
Дарую лапці і аборы, каб не любіў чужой Фядоры.
Дару галінку ліпкі, каб малады не глядзеў на чужыя лыткі.
Дару зялёны лісточак, каб мужык быў як дубочак.
Дару ложкі, каб малады не глядзеў (не заглядваў) на чужыя ножкі.
Дару маладому сіта маку, сіта сачэўкі, каб не хадзіў да другой дзеўкі.
Дару кошык маку, каб не заглядваў у флягу.
Дару табе гладыш малака, каб сын нарадзіўся дужэйшы за быка.

            *     *     *

Дару ленінскай манетай, каб малады не бегаў за чужой кабетай.
Дару манетай, што бярэш добрую кабету, жадаю шчасця, долі, каб усяго было даволі: хлеба, солі, мяса, водкі і каўбасы.
Дару манетку, каб жонка была як кветка.
Дару маркоўку, каб малады пацалаваў свякроўку.
Дару маладому тры маркоўкі, каб не хадзіў да чужой жонкі.
Дарым табе мёду бочку, каб не крыўдзіў нашу дочку.
Дару табе міску, каб не сядзеў з чужымі блізка.
Дару мукою, каб малады не цалаваўся з другою.
Дару мядніцай, каб не цягаўся за чужою спадніцай.
Дарую мядніцу, каб не заглядаў пад чужую спадніцу.