Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні на Вяселле

Маладой    Маладому    Маладым



Дару абразам, каб жылі да смерці разам.
Дару абрус вам новы, каб былі вы здаровы.
Дару агурок, каб сын рос як дубок.
Дару агурочкі, каб былі добрыя дочкі.
Дару вам адзяяла, каб жонка мужа не раскрывала.
Дару адзяяла, каб адным канцом укрываліся і пра маці не забываліся.
Дару акрайчык, каб быў сын Мікалайчык.
Дару акрайчык, каб быў сын Мікалайчык, а яшчэ і скарыначку, каб была дачка Кацярыначка.
Дару аладкаю, каб жонка была гладкаю.
Дару вам аленя, каб мелі дачку Алену, і мядзведзіка, каб мелі сына Федзіка.

            *     *     *

Дару вам аловак, каб у хаце быў натоўп дзіцячых галовак.
Дару дзве анучы, каб усё жыццё былі ў кучы.
Дарую вам пасталы і анучы, каб маладыя заўсёды былі ў кучы.
Дару апілкі, каб першы сын быў асілкам.
Дару арэшак, каб праз год быў Алешак.
Дару аўса дзве жмені, каб грошай было поўныя кішэні.
Дару аўсом, каб сын быў малайцом.
Дару жыта багата, каб сыноў была цэлая хата.
Дарым вам баксамі, каб дзеці не былі плаксамі.
Дару бантам, каб сын быў музыкантам.

            *     *     *

Дару грошы і мёду бачок, каб быў сын і восем дачок.
Дару бачочак, каб сын быў як дубочак.
Дарым вам белачак, каб у хаце было шмат дзевачак.
Дару белачкі-зайчыкі, каб былі дзевачкі-мальчыкі.
Дару бервяно, каб у полі вашым радзіла зярно.
Дару блакноцік, колькі ў блакноціку клетачак, каб столькі было дзетачак.
Дару бліны, каб не было ругні.
Дару бліны, каб жыццё было вялікай дліны.
Дару бот, каб маладыя не глядзелі адзін аднаму ў рот.
Дару залатую бочку, каб маладым мець кожны год па сыночку.

            *     *     *

Дару вам залатую бочку, каб было ў вас сямёра сыночкаў і адна дочка.
Дару вам бочак, каб нарадзіўся сыночак.
Дару мёду бочку на сына і дочку.
Дару бочку мядочку, а дзве віна.
Дару бочкі, каб дзеткі былі моцныя як дубочкі.
Вось вам падушка на бочку, каб была першая дочка.
Вось у падаруначак бочка, каб першая была дочка.
Дару капусты бочку, каб у кожным куточку было па сыночку, а пасярэдзіне бегалі дзяўчаткі.
Дару вам булаўку, каб не жылі пад лаўкай.
Дару вам булку, каб не забывалі матульку.

            *     *     *

Дару булачку, каб дачка была Нюрачка.
Дару паранай бульбай, каб свякроў праз год стала бабуляй.
Дарую бульбы падолле, каб было дзяцей застолле.
Дару бумажкай, каб жыццё маладых не было цяжкім.
Дарую буракоў, каб не радзілі дуракоў, а радзілі хлопчыкаў — маракоў і лётчыкаў.
Дару лісточкі бурачкоў, каб вас не лічылі за дурачкоў.
Дару бутэльку, каб сям'я была велька.
Дару карову і рабога бычка, каб не засталіся без малачка.
Дару грошы і бэз, каб маладая пара не вылівала лэз.
Дару бярозаю, каб дачка была розаю.