Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні на Вяселле

Маладой    Маладому    Маладым



Дару галінку бярозы, каб малады маладой усё жыццё дарыў розы.
Дару вадою, каб не жылі (не зналіся) з бядою.
Паліваю вадою, каб ад дзяцей не было адбою.
Дару кубак вады, каб не было ніякай бяды.
Дару збанок вады, каб у агародзе не расло лебяды.
Дару вас грашыма, шчасцем, доляю і возерам вады, каб не было ў вас ніякай бяды.
Дару вала, каб вам была хвала.
Дару зямлі валоку, цялушку чарнабоку, рабую карову і жадаю, каб мелі сям’ю здарову.
Дару васілёчак, каб быў першы сыночак.
Дару ватаю, каб малады з маладой былі багатыя.

            *     *     *

Дару шматок ваты, каб дзеці былі таўставаты.
Дарыць грошы цётка з Ваўкавыска, каб цераз год была калыска.
Дарую хлебам-соллю, шчасцем-доляй, доўгім векам з добрым чалавекам.
Дару вам венік, каб было чыста ў хаце і каб у вас нараджалася кожны год па дзіцяці.
Дару вам вераценца, каб сын быў выхваленцам.
Дару многа ветак, каб было многа дзетак.
Дару ветку на дачку Светку.
Дару бярозавыя веткі, каб хутка знайшліся дзеткі.
Дару бярозавыя веткі, каб былі харошыя дзеткі.
Дару вам вілы, каб сынок быў не хілы.

            *     *     *

Дару віна бочку на сына і дочку.
Дару чарку віна, каб маладая ў маладога была ўсё жыццё адна.
Усе даюць на машыну ды на калёсы, а я даю вам на воза, каб у вас нарадзіўся першы сын і стаў старшынёй калхоза.
Дару воза каб першы сын быў старшынёй калхоза.
Дару воўка, каб жылі лоўка.
Дару воўну, каб дзяцей было поўна.
Дару маладым мех воўны, каб іх кубелец заўсёды быў поўны.
Дару вуздэчкай, каб не выязджалі з гэтага мястэчка.
Дару вам вядро каб золата было паўно.
Дару вядро з вадою, каб жыццё цякло ракою.

            *     *     *

Падару я вам вядзерца, хай у вашу хату радасць льецца.
Дару вянок, каб маладыя хутка мелі свой куток.
Дару вяночак, каб было сем дочак.
Дару вяроўку, каб малады з маладой хутка нажылі кароўку.
Дару вам толькі вяроўку каб што год мелі кароўку.
Дару газетаю, каб жыў толькі з гэтаю.
Дару вам галінку, каб дачка была як малінка.
Дару галінкі, каб былі дзеўкі ды ўсе Марынкі.
Дару галінку вярбы, каб у вас не было бяды.
Дару бярозавай галінкай, каб нарадзілася дачка Марынка.

            *     *     *

Дару галёшы, каб заўсёды вадзіліся грошы.
Дару пару галубоў, каб была моцная (вечная) любоў.
Дару гарох, каб працавалі ўдвох, а для гэтага дару лазу, каб маладая лупцавала маладога як сідараву казу.
Дару міску гароху, каб на радзіны клікалі да року [да году].
Дару вам гарох, каб сыноў было трох.
Дару вам троху гароху, каб да бацькоў не забылі дарогу.
Дару жыта гаршчок, каб здароўя было мяшок.
Дару гаршчочак, каб першы быў сыночак, дару свіное вушка каб другая была дачушка.
Дару гарэлку, каб сям'я была велькай.
Дару мяшок (мех, пуд, кашэль) гліны, каб праз год былі радзіны.