Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні на Вяселле

Маладой    Маладому    Маладым



Дару вам шчасця долю, жыта мерку і дачку-піянерку.
Дару шчасця мора, каб не зналі гора, каб жылі, багацелі ды бацькоў сваіх глядзелі.
Дару шчасцем, доляй і, як людзей добрых, хлебам і соллю.
Дару шчасця, долі, белага сыра і да году сына.
Дару шыпшыну, каб купілі машыну.
Дару яблынькі, каб дзеці былі пузаценькі.
Дару два ягняткі, каб былі дзеці блізняткі.
Дару авечку і ягняты, каб жылі багата.
Дару яечка залатое, каб курачкі бегалі адна за адною.
Дару яечкам, каб былі грошы за запечкам.

            *     *     *

Дару грошы з-пад ялінкі, што сват начаваў у свінкі.
Дарым вам ваду з яру, каб жылі ў пары.
Дару ячменю жменю, каб прычакалі сына Жэню.
А вось вам дзежка ячменю, каб за год нарадзілі Аксеню.
Дару кляновы ліст, каб сын быў гарманіст.
Вось вам галёшы, каб дзеці вас слухалі, ды былі харошы.

            *     *     *