Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні на Вяселле

Маладой    Маладому    Маладым



Дару траскамі, каб грошы вяліся мяшкамі.
Дару вам трасцінку, каб не забывалі родную хацінку.
Дару траяком, каб сын быў мараком.
Дару грошы на фазэнду, каб узялі ў арэнду.
Дару адну фасолю, каб зведалі шчасліву долю, дару дзве фасолі, каб не сварыліся ніколі, дару ўсю фасолю, каб малады пазваў цёшчу Олю.
Дару рублі і фінігі, каб маладая маладому не давала фігі.
Дарым вам карову, свінню і хату, каб жылі дружна і багата.
Дару хварасціну, каб паклікалі на хрысціны.
Дару грошы на калясо ад машыны, а што не хваціць, хай сват даплаціць.
Дарую хлеба, каб над вамі было яснае неба.

            *     *     *

Дару хлебам, каб жылі пад чыстым небам.
Дарым хлебам-соллю, гадзінай добрай, каб жылі - пажывалі ды нас не забывалі, у госці запрашалі.
Дарую хлеб, каб быў спорны абед.
Дару буханку хлеба, рэжце яго не па многа, не па мала, каб на ўсё жыццё стала.
Дару бохан хлеба, шклянку солі, ды прасіце ў Бога долі.
Дару вам бохан хлеба, каб жыта было аж да неба.
Дару торбу з хлебам, каб добра радзіла глеба.
Дару вам хлеба дзежку, каб не забывалі да нас сцежку.
Дару хустачкаю, каб малады з маладою дзяліліся апошняй лустачкаю.
Дару хустачку з чатырма рагамі, каб хата была поўная пірагамі.

            *     *     *

Дару хустачкаю, каб мелі сына і дачку вы.
Дару вам хусцінку, каб Бог даў дзяўчынку.
Кладу падарунак на чыстую хусцінку, каб маладая сям'я ў хляве мела скацінку.
Дару вам гэтыя цвяточкі, каб у вас былі прыгожыя сыночкі і дочкі.
Дару вам цеста, каб у хаце не было цесна.
Манетачка - цок, малады маладую - цмок, другая манетачка - цок, маладая маладога - цмок.
Дару цукрынкай, каб было жыццё са смяшынкай.
Дару вянок цыбулі, каб не совалі адно другому дулі.
Дару вязку цыбулі, каб не тыцкалі адно аднаму дулі.
Дару цыбулькі, каб не паказвалі адно другому дулькі.

            *     *     *

Дару дзве цыбулі, каб свякроў купіла «Жыгулі».
Дару цыбулю, каб маладыя не забывалі бабулю.
Дару цыбулямі каб вашы маці хутка сталі бабулямі.
Дару цыноўку на падлогу, каб мелі ад бацькоў дапамогу.
Дару цюлі, каб маладыя ў першую ноч адразу не паснулі.
Дарую тую цяліцу, што скача з лаўкі на паліцу.
Дару цялушку, але яна ў полі гуляе, а вы, маладыя, не спіце, а яе злавіце.
Дарую два чайнікі, каб было два начальнікі, два гаршчочкі, каб было два хлапочкі, і дзе талерачкі, каб было дзве дзевачкі.
Дару чарачкі, каб у хаце не было ніводнай сварачкі.
Дару чаркаю, каб елі хлеб з скваркаю.

            *     *     *

Дару вам часнок, каб быў да года сынок.
Дару падарунак [грошы, дыван] на чатыры канты, каб былі чатыры сыны і ўсе музыканты.
Дару будзільнік, каб маладыя доўга не спалі і праз год на радзіны пазвалі.
Дару чыгунком, каб не быў сынок слабаком.
Дару шакалад, каб было шмат дзяўчат.
Дару шампанскае, каб жыццё было панскае.
Дару новыя шкарпеткі, каб у вас хутка з’явіліся дзеткі.
Дарым маладых пасудай шклянаю, каб хутчэй атрымалі хату з ваннаю.
Дарую шчасце, долю, век доўгі і розум добры.
Дару шчасце, долю і стары куст, каб не быў двор пуст, каб адно аднаго цалавалі і старых бацькоў не пакідалі.