Віншуем па-беларуску

Віншаванні з днём нараджэння і юбілеем



Няхай вам сонца смяецца,
Няхай вам усё ўдаецца,
Жадаем вам шчасця, здароўя без лекаў,
Дабра і спакою, і доўгага веку.
Няхай абмінаюць бяда і трывогі,
І стомы не чуць ад жыццёвай дарогі.
Жадаем здароўя, удачы, цяпла.
Каб беды, нягоды згарэлі да тла.

            *     *     *

Жадаем здароўя, удачы, цяпла,
Каб беды-нягоды згарэлі да тла,
Каб жыць - не тужыць
Да ста год давялося,
Хай збудзецца ўсё,
Што яшчэ не збылося.

            *     *     *

Гады ідуць, мінаюць зімы, вёсны,
І вязка дзён становіцца цяжэй.
Умееце Вы, хоць гэта і ня проста,
Па-людску жыць сярод людзей.
Гады спыніць, на жаль, не маем рады,
А ў юбілей мы хочам пажадаць:
Здароўя, сонца, Божае спагады,
Заўсёды Вас мы будзем паважаць.

            *     *     *

Імклівы час мацней у руках трымайце,
Не паддавайцеся нягодам і хваробам.
Няхай заўжды сябруе з Вамі шчасце,
I кожны дзень ваш будзе толькі добрым.

            *     *     *

У дзень юбілею, у гэтае свята
Жадаем здароўя і шчасця багата,
Яснага сонца, шчодрага цвету,
А доля хай будзе шчасцем сагрэта.
Няхай не мінаюць ніколі ўдачы,
Хай сэрца заўжды застаецца гарачым.
Каб толькі ўсё добра ў жыцці павялося,
Хай збудзецца ўсё, што яшчэ не збылося.