Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні на Вяселле

Маладой    Маладому    Маладым



Дару свінню рабеньку, каб жылі памаленьку.
Дару селядцоў, каб было многа хлапцоў.
Дару дзесяць селядцоў, каб у маладых было столькі малайцоў.
Дару гектар сенакосу, каб касілі - не перакасілі і мяне на лета ў бабкі папрасілі.
Дару вам серабро, каб было ўвесь век дабро.
Дарую маладым серабро, каб у хаце вялося дабро.
Дару манету серабра і жадаю ўсім дабра.
Дару сіта, каб урадзіла жыта.
Дару вам сіта, каб у сям'і было ўсё шыта-крыта.
Дару скарынку, каб дачка была Ірынка.

            *     *     *

Дару хлеба скарынку на дачку Кацярынку.
Дарым маладым скарынку, каб мелі грошай поўную скрынку.
Дарым вам скваркі, каб не было ў хаце сваркі.
Дару скрыначку гліны, каб пазвалі ў гэтым годзе на хрысціны.
Дарую сад, а ў садзе - грушы і слівы; хачу, каб вы былі здаровы і шчаслівы.
Адараю вас словам шчырым, каб гаспадар быў руплівым.
Дару слоік, каб заўсёды быў багаты столік.
Дару дываны са Слуцку, каб жылі па-людску.
Дару снапочак, каб нарадзіўся сыночак.
Дару вас снапочкам, каб у кожным куточку было дзяцей па дзесяточку.

            *     *     *

Дару пуд солі, каб Бог даў шчасця і лепшай долі.
Дару каробку солі, каб жылі пры добрай долі.
Дару торбу солі, каб дзеці маладых не зналі кепскай долі.
Дару маладым грошы і тры жмені солі, каб у сям’і заўсёды было хлеба даволі.
Дарую пуд солі, каб былі чатыры дачкі і ўсе Олі.
Дару пуд солі, каб былі чатыры дочкі і ўсе настаўніцы беларускай мовы.
Дарым пуд солі, каб не сварыліся ніколі.
А яшчэ пасыплю солі, каб не ведалі болю.
Дару хлебам-соллю, каб жылі без болю і з любоўю.
Дару прыгожую спадніцу, каб поўна была жытніца.

            *     *     *

Дару спічкі, каб малады з маладой не ішлі ў сутычкі.
Дару стаканы, каб з іх пілі і не былі п'яны.
Дару стакроткі, каб дзеці не былі сіроткі.
Дарым маладым кветачкай і стужкай, каб праз гадок нарадзіліся сыночак з дачушкай.
Дару сукном, каб быў дзетак поўны дом.
Дару вам суніц збанок, каб штогод нараджаўся сынок.
Дару сурвэткай, каб у доме госці былі нярэдка.
Дару сшыткам, каб рабілі ўсё прытка.
Дару сыра, каб хата чысцінёй свяціла.
Дару сыры, каб жылі як паны.

            *     *     *

Дарую талеркі, на талерках - кляновы ліст, каб быў у вас сын камуніст.
Дарыць грошы дзед Талаш, што грошай больш нямаш.
Дару таркаю, каб дачка была сакратаркаю.
Дару вас тарачкай, каб дачка была сакратарачкай, а колькі ў тарачцы дзюрачак, каб столькі было Юрачак.
Дару вам тарку, і колькі тут дзюрак, столькі вам дачурак.
Дару маладым тканіну, каб мелі яны дачку Ніну.
Дару вам тканіну, каб дачку звалі Ніна.
Дару тканіну, каб у вашай хаце не пераводзілася свініна.
Вось вам тканіна, каб была здарова скаціна.
Дару рулон тканіны, каб маладыя жылі шчасліва.