Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні на Вяселле

Маладой    Маладому    Маладым



Дару скрыначку гліны, каб хутка паклікалі на радзіны.
Дару трохі гліны, каб праз год клікалі па хрысціны.
Дару вам грабеньчык, каб не гаснуў у доме кахання агеньчык.
Дару грашыма розных масцей, каб маладыя ў госці нас запрашалі часцей.
Дару вам грошы, каб дзеці былі <сыты> і харошы.
Каб не выводзіліся ў хаце грошы, даруем жыта ў калошы.
Дару вам грош, каб вас не кусала вош.
Дару грошы-дукаты, каб маладыя заўжды былі здаровы і багаты.
Дару грошы, каб мужык да жонкі быў харошы.
Дару грошы, каб заўсёды былі харошы. На пялёнку і распашонку, каб было двое двайнят, трое трайнят і вас дваіх, і хопіць іх.

            *     *     *

Дару каўбаску, каб малады да маладой меў ласку.
Дару качаргою, каб мужык не лятаў за другою.
Дару кашалёчак, каб малады да маладой з палучкі прыходзіў як агурочак.
Дару кашулю, каб малады пацалаваў маладую.
Дару кашулю, каб меў хату бальшую, дару ганавіцы [нагавіцы], каб жыў у сталіцы, дару шкарпэткі, каб былі здаровыя дзеткі, а яшчэ дару картуза каб не тлустым было пуза.
Дару маладога кветкаю, каб не гуляў з суседкаю.
Дарую кветкі, каб не любіў чужыя кабеткі.
Дару кветку (сурвэтку, сетку), каб любіў жонку і не забываў суседку.
Дару кветкі ружы, каб мужык быў вясёлы і дужы.
Дару гэтую кветку, каб малады любіў маладую і ўзімку, і ўлетку.

            *     *     *

Дару грошы па галёшы, каб цёшча зяцю сказала, што ён надта харошы.
Дару грошы на жалуды, каб радзіліся ў маладых сыны як дубы.
Дару грошы на сыра, каб даў Бог маладым сына.
Дару грошы на фіёлкі, каб маладыя жылі і любіліся, як анёлкі.
Дару грошы, як і ўсе дарылі, каб дзеці маладых рана загаварылі.
Дару грошы на чатыры канты, каб былі чатыры сыны і ўсе музыканты.
Усе дараць грошы, каб быў сын харошы, а я - золата мерку на дачку-піянерку.
Дару грыбок, каб першы быў сынок, а яшчэ адзін грыбок, каб сынок рос як дубок.
Дару грыбочкі, каб былі сыночкі.
Дару грыбочкі, каб былі ўсе дочкі.

            *     *     *

Дару грыбоў кошык, каб малады маладую вёў у ложак.
Дару міску грыбоў, каб паважалі (не забывалі) бацькоў.
Дару пуд (мяшок, гектар) грэчкі, каб вяліся авечкі.
Дару трохі грэчкі, каб дзеці былі кучаравыя, як авечкі.
Дару торбу грэчкі, каб не было між маладымі ніколі спрэчкі.
Дару вам гузік, каб нарадзіўся сын Юзік.
Дару гузікі, каб дзеці былі як гарбузікі.
Дару гурок, каб праз год быў сын Васілёк.
Дару белую гусь, каб праславіліся на ўсю Беларусь.
Дару белыя гусі, каб праславіліся па ўсёй Беларусі.

            *     *     *

Дару даляры, каб маладыя жылі сто гадоў ў пары.
Дару даляры, каб збываліся ўсе мары.
Дару вам даляры, каб ніколі не сумавалі.
Дару вам даляры, каб былі дзеці гарлявы.
Дару долярам, каб сын быў столярам.
Дару доларамі, каб сыны былі маёрамі.
Просім прыняць нашыя дары, якія мы складаем за вашую гжэчнасць, каб вы такія добрыя былі, нас як людзей прынялі.
Дару дарожкі, каб малады маладой цалаваў ножкі.
Дару адну долю грашовую, а другую - збажовую, а трэцюю - дзяціную.
Дару на шчасце і долю, на сына Юрку і дачку Антолю.