Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні на Вяселле

Маладой    Маладому    Маладым



Дару каня, каб дружна жыла маладая сям'я.
Дару канфеткамі, каб Бог адарыў дзеткамі.
Дару кулёк канфетак, каб было многа дзетак.
Дару вас капейкаю, каб дзеці спявалі салавейкаю.
Дару капейкі, каб былі адны дзеўкі.
Дару капейкамі вас, каб дзетак быў цэлы клас, каб дзеткі вашы раслі, расцвіталі, усё ўмелі, усё зналі і родную мову не забывалі.
Дару капейкаю, каб не была дачка зладзейкаю.
Дару капейкай, каб праз год быў сын Андрэйка.
Дару капейку, каб купілі Андрэйку.
Дару капейкі і медзь, каб ваш сын быў здаровы як мядзведзь.

            *     *     *

Дару капеек восем, каб сынок быў пад восень, дайце дзве здачы, каб не быў лядачы.
Дару капеек бочку, каб праз годзік прынёс бусел дочку, і яшчэ пяточку, каб праз некалькі гадочкаў у кожным куточку - па сыночку.
Дару капейку, каб маладыя купілі калыбельку.
Дару капейку, каб прыдбалі зямельку.
Дару капусту (капустай), каб у доме (у кішэні, у кашальку, у хляве) не было пуста.
Дару капусты, каб сеялі густа і не было пуста.
Дару капусту, каб дзяцей было густа.
Дару маладым капусту, каб на стале было густа.
Дару качан капусты, каб дзеці не мелі распусты.
Дару лісток, каб радзіўся сынок.

            *     *     *

Дару караваем, каб жылі як у раі.
Дару каравай на жыце, дай жа Божа яго вам спажыці ды дзяцей затым нажыці ды доўга вам з імі пражыці.
Дару маладым каралі, каб у маладога жонку не ўкралі.
Дарым вам кардонку, каб былі шчаслівымі мужам і жонкай.
Дару вам карову, каб дзеці (усе) былі здаровы.
Дару вам карову рагату, каб мелі гаспадарку багату.
Дару маладых кароўкаю, каб яны ўсё жыццё былі разам, нібы звязаныя вяроўкаю.
Дару маладым картошку, каб у іх нарадзіўся Антошка.
Дару вам картошку на сына Антошку.
Дару вам карыта, каб багата было жыта.

            *     *     *

Дару касу, каб мелі дачку красу.
Дару касу, каб добра касілі, а як будзе першы сын, каб за куму папрасілі.
Дару вам каток, каб у хаце быў сынок.
Дару кошку з кацянятамі, каб былі багатымі.
Дару качаргой, каб шчасце лілося ракой.
Вось вам каша, каб нарадзіліся Піліпка і Наташа.
Дарую шчасце, долю і макотку кашы, каб маладыя паважалі ўсіх нашых.
Дару кашалёчак, каб радзіўся сыночак.
Дару кветкамі, каб радаваліся сваімі дзеткамі.
Дару кветкі, каб былі прыгожыя (добрыя, паслухмяныя) дзеткі.

            *     *     *

Дару вас кветкамі, каб Бог надзяліў дзеткамі.
Дару букет кветак, каб была куча дзетак.
Дару шмат кветак, каб быў букет дзетак.
Дару пяць кветак, каб было столькі дзетак.
Дару кветкі ружы, каб мужык быў вясёлы і дужы, а жонка не нотная [не сварлівая], а пяшчотная.
Дару вам кветкі, каб раслі здаровыя дзеткі, каб нас шанавалі і ніколі не забывалі.
Дару кветку, каб грошы былі зімой і ўлетку.
Дару каляровыя квеці, каб дзяцей было поўныя павеці.
Дару гэту галінку, колькі на ёй кветачак, каб столькі ў вас было дзетачак.
Дару кветкі, каб былі разумныя дзеткі.