Віншуем па-беларуску

Дарэнні і зычэнні на Вяселле

Маладой    Маладому    Маладым



Дару вас шчасцем і доляю, дачушкай Антоляю і сынком Васільком.
Дару дошку, каб нарадзілі сына і дочку.
Дару драчкі, каб маладыя не спалі адно да другога срачкай.
Дару вам дровы, каб вашы дзеці былі здаровы.
Гэтыя грошы дараць дружкі, каб былі на пялюшкі.
Дару дубок, каб дзяцей быў цэлы куток.
Дарую дубок, каб быў першы сынок.
Дару дубцом, каб сын быў малайцом.
Дару заробленыя дукаты, каб маладыя былі здаровы і багаты.
Дару чатыры дукаты, каб былі чатыры сыны і ўсе музыканты.

            *     *     *

Дару маладым дыван, каб першы сын быў Іван.
Дару дзеркачом, каб дачка была ўрачом.
Дару дзяружку, каб была першая дачушка.
Дару дуба, каб жыць было люба.
Дару дубца на хлапца.
Дарую жалейку, каб праз год нарадзіўся Андрэйка.
Дару вам крупаў жменю, каб сыны былі прыгожыя, як алені.
Дару кораб жукоў, каб нявеста не заглядвала на чужых мужыкоў, а жаніху кораб жаб, каб не заглядваў на чужых баб.
Дарую журналам, каб быў сын генералам.
Дару жыта з яру, каб век жылі ў пары.

            *     *     *

Дарую мерку жыта, каб маладыя жылі зажыта.
Дарую жыта; хочаце - жніце, хочаце - не жніце, а за бабулю вазьміце.
Дарую жытам, доўгім векам, харошым здароўем.
Дару вам жыта, каб кожны раз для нас была хата адкрыта.
Дару <жменю> жыта, каб у хаце было сыта.
Дару два «зайцы», каб было два хлапцы.
Дару замок, каб цёшча не закрывала скляпок.
Дару збаночак, каб было дзесяць дочак.
Дару званочак, каб нарадзіўся сыночак.
Дару злата, каб жылі багата.

            *     *     *

Дару вам гару золата, каб дзеці былі як волаты.
Дару роднай зямлёю, каб яна вам усюды была мілою.
Дарую маладым іголку, каб усё ў іх было да толку.
Дарую кадку з маслам, каб не сварыліся часта.
Дарую дзве казе, што я бачыла ў лазе; вяселле адгуляйце ды ідзіце спаймайце.
Дару вам казла, каб поўная была казна.
Дару пуховую козачку, каб давала пользачку.
Дару каласок, каб у вас было многа дачок.
Дару каласок, каб дзяўчатак быў вазок.
Дару каласочкі, каб помнілі бацькоўскія куточкі.

            *     *     *

Дару калаўродак, каб дзеці былі не ўдоды.
Дару калачом, каб сын быў урачом.
Дару калодку, каб жыццё было салодкім.
Дару калошы, каб у хаце былі грошы.
Дарым калыску (каляску) і жадаем, каб да гадочка Бог даў сыночка, а на другі - і дочку.
Дарыць цётка з Камяніцы, што прыбегла без спадніцы.
Дару сноп канапель, каб да году быў сын як пень.
Дару каніцелькай, каб дачка была наўчыцелькай [настаўніцай].
Дарую маладога князя і маладую князёўну падарункам: тым канём, што не дагоніш усім сялом.
Дару маладому каня з дугою, каб не бегаў за другою, а маладой - пуд буракоў, каб не знала чужых мужыкоў.